https://bel.sputnik.by/20210511/Chamu-Rakasosk-mog-khavats-sva-pakhodzhanne-rastlumachyl--Natsarakhve-1047596478.html
Чаму Ракасоўскі мог хаваць сваё паходжанне, растлумачылі ў Нацархіве
Чаму Ракасоўскі мог хаваць сваё паходжанне, растлумачылі ў Нацархіве
Sputnik Беларусь
Некаторыя біяграфічныя дадзеныя маршала Перамогі не былі дакладнымі - на мінулым тыдні быў знойдзены архіўны запіс аб тым, што ён нарадзіўся на тэрыторыі... 11.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-11T09:05+0300
2021-05-11T09:05+0300
2023-05-05T18:52+0300
навіны
у беларусі
у свеце
грамадства
галоўнае
канстанцін ракасоўскі
архіў
перамога
беларусь
дзень перамогі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/05/1047554434_0:23:2813:1605_1920x0_80_0_0_6550879f73b9d143196a88997a88edf9.jpg
МІНСК, 11 тра - Sputnik. Маршал Савецкага Саюза і маршал Польшчы Канстанцін Ракасоўскі мог хаваць дэталі свайго нараджэння па шэрагу прычын, пра гэта распавёў дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Дзмітрый Яцэвіч у эфіры тэлеканала СТБ.Сам маршал СССР падаваў розныя звесткі. Напрыклад, фігуравалі 9 (21) снежня 1894 і 1896 гады, Варшава і Вялікія Лукі Пскоўскай вобласці Расіі.На мінулым тыдні стала вядома, што гістарычнай радзімай для будучага палкаводца з'яўляецца гарадок Целяханы, дзе двойчы герой Савецкага Саюза з'явіўся на свет 3 верасня 1889 года па старым стылі.Запіс аб нараджэнні Канстанціна Ракасоўскага ў метрыцы Як адзначыў эксперт, знойдзены запіс пацвярджае дваранскае паходжанне Ракасоўскага. І, магчыма, ва ўмовах класавай барацьбы ў 1920-30 гадах дадзены факт даводзілася хаваць. Акрамя таго, будучы палкаводзец мог банальна не ведаць месца свайго нараджэння, паколькі яго сям'я з'ехала ў Польшчу.Раней кіраўнік архіва распавядаў агенцтву Sputnik, што, верагодна, яго маці вырашыла нараджаць на радзіме ў сваіх бацькоў, так як Ксаверый Ракасоўскі служыў на чыгунцы і быў пастаянна ў раз'ездах.Сваё меркаванне выказала і праўнучка маршала Арыядна Ракасоўская. Яна звярнула ўвагу, што гэта адзіны дакумент, які не згадваў знакаміты продак. Верагодна, бацькі яе прадзеда пазнаёміліся і жылі ў беларускім мястэчку."Гэта рэвалюцыйнае паведамленне для нас. Трэба ехаць у Целяханы, глядзець там запісы за тыя гады", - заявіла сваячка.Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/05/1047554434_42:0:2773:2048_1920x0_80_0_0_1b012734cece9768d683f466d05e5ee2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, у свеце, грамадства, галоўнае, канстанцін ракасоўскі, архіў, перамога, беларусь, дзень перамогі - 2023
навіны , у беларусі, у свеце, грамадства, галоўнае, канстанцін ракасоўскі, архіў, перамога, беларусь, дзень перамогі - 2023
Чаму Ракасоўскі мог хаваць сваё паходжанне, растлумачылі ў Нацархіве
09:05 11.05.2021 (абноўлена: 18:52 05.05.2023) Некаторыя біяграфічныя дадзеныя маршала Перамогі не былі дакладнымі - на мінулым тыдні быў знойдзены архіўны запіс аб тым, што ён нарадзіўся на тэрыторыі Беларусі.
МІНСК, 11 тра - Sputnik. Маршал Савецкага Саюза і маршал Польшчы Канстанцін Ракасоўскі мог хаваць дэталі свайго нараджэння па шэрагу прычын, пра гэта распавёў дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Дзмітрый Яцэвіч у эфіры тэлеканала СТБ.
Сам маршал СССР падаваў розныя звесткі. Напрыклад, фігуравалі 9 (21) снежня 1894 і 1896 гады, Варшава і Вялікія Лукі Пскоўскай вобласці Расіі.
На мінулым тыдні стала вядома, што гістарычнай радзімай для будучага палкаводца з'яўляецца гарадок Целяханы, дзе двойчы герой Савецкага Саюза з'явіўся на свет 3 верасня 1889 года па старым стылі.
Запіс аб нараджэнні Канстанціна Ракасоўскага ў метрыцы
Як адзначыў эксперт, знойдзены запіс пацвярджае дваранскае паходжанне Ракасоўскага. І, магчыма, ва ўмовах класавай барацьбы ў 1920-30 гадах дадзены факт даводзілася хаваць. Акрамя таго, будучы палкаводзец мог банальна не ведаць месца свайго нараджэння, паколькі яго сям'я з'ехала ў Польшчу.
Раней кіраўнік архіва распавядаў агенцтву Sputnik, што, верагодна, яго маці вырашыла нараджаць на радзіме ў сваіх бацькоў, так як Ксаверый Ракасоўскі служыў на чыгунцы і быў пастаянна ў раз'ездах.
"Дадзеная знаходка для кагосьці стала сенсацыяй, але для нас гэта чарговы цікавы факт, які пралівае святло на адну загадак жыцця нашага легендарнага маршала", - сказаў Дзмітрый Яцэвіч. Паводле яго слоў, ёсць дастаткова шмат матэрыялаў з унікальнымі дадзенымі, якія невядомыя вялікамай колькасці людзей.
Сваё меркаванне выказала і праўнучка маршала Арыядна Ракасоўская. Яна звярнула ўвагу, што гэта адзіны дакумент, які не згадваў знакаміты продак. Верагодна, бацькі яе прадзеда пазнаёміліся і жылі ў беларускім мястэчку.
"Гэта рэвалюцыйнае паведамленне для нас. Трэба ехаць у Целяханы, глядзець там запісы за тыя гады", - заявіла сваячка.