Міністэрства аховы здароўя Беларусі аб'явіла флэшмоб "Я - вакцынаваўся, а ты?"

© Sputnik / Густаво Вальенте / Перайсці ў медыябанкВакцынацыя ад каронавірусу
Вакцынацыя ад каронавірусу - Sputnik Беларусь, 1920, 12.05.2021
Падпісацца
Каб далучыцца, трэба апублікаваць фота ў сацсетках з тэматычнымі хэштэгамі або даслаць здымкі на электронную пошту.
МІНСК, 12 тра - Sputnik. Флэш-моб "Я - вакцынаваўся, а ты?" стартаваў у Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Першымі яго падтрымалі супрацоўнікі Цэнтра экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя, БелМАПА, холдынгу "Белфармпром", 2-й гарадской бальніцы Мінска, студэнты-медыкі.
У профільным ведамстве адзначаюць, што прышчэпка застаецца бяспечным і эфектыўным спосабам прадухілення хвароб і выратавання жыццяў. І зараз вакцынацыя стала яшчэ больш актуальнай. Лекары падкрэсліваюць, што яна дазваляе засцерагчы ад хвароб не толькі сябе, але і людзей вакол: чым больш тых, хто прышчапіўся ад каронавірусу, тым вышэй калектыўны імунітэт. Адпаведна, зніжаецца верагоднасць усплёску захворванняў.
Каб далучыцца да флэшмобу, досыць размясціць фота з хэштэгамі: #явакцинировался #общийиммунитет #защищенывместе #stopcovidbelarus. Можна адправіць здымкі на пошту: minzdravbelarus@yahoo.com або info@medvestnik.by.

Як у іншых?

Акцыі і флэшмобы, якія падахвочваюць людзей зрабіць прышчэпку ад каронавірусу, праводзяць у розных краінах. Ёсць і вельмі спецыфічныя.
Напрыклад, улады амерыканскага штата Нью-Джэрсі паабяцалі бясплатнае піва тым, хто зробіць прышчэпку ў траўні. Пасля паходу ў клініку трэба проста зайсці ў адзін з мясцовых пабаў (удзельнічаюць 13 устаноў) і паказаць даведку.
У Канэктыкуце пенны напой дастанецца кліенту, калі ён замовіць яшчэ і нешта з ежы.
Мужчына дэзыфіцыруе лежакі на пляжы ў Грэцыі - Sputnik Беларусь, 1920, 11.05.2021
Грэцыя адкрыла пляжы ў чаканні турыстаў
А ў Арызоне і Мічыгане пасля вакцынавання можна атрымаць марыхуану. Такую ўзнагароду абяцалі мясцовыя крамы, у якіх ёсць ліцэнзія на яе продаж. Праўда, гэта тычыцца толькі паўналетніх (каму больш за 21 год).
У Індыі, дзе сітуацыя з каронавірусам пагаршаецца, супольнасць ювеліраў у красавіку раздавала жанчынам залатыя ўпрыгажэнні для пірсінгу, мужчынам - бытавую тэхніку. У адным з найбольш пакутуючых штатаў Утар-Прадэш арганізавалі латарэю сярод прышчэпленых. Праўда, якія падарункі будуць разыгрываць, не паведамлялася.
Сталіца Расіі сканцэнтравала ўвагу на самай неабароненай катэгорыі жыхароў - старэйшых за 60. Пра акцыю ў сваім блогу паведаміў мэр Масквы Сяргей Сабянін. Зрабіўшы першую з двух неабходных прышчэпак вакцынай "Спутник V", людзі ва ўзросце атрымаюць падарункавую карту наміналам у тысячу расійскіх рублёў, ёй можна скарыстацца ў крамах, аптэках і кафэ, якія ўдзельнічаюць у акцыі.
Канцэптуальны флэшмоб прыдумалі расійскія карыстальнікі сацсетак. Яны пачалі перарабляць вершы вядомых паэтаў, уяўляючы, як яны маглі б апісваць вакцынацыю.
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0