https://bel.sputnik.by/20210511/Gretsyya-adkryla-plyazhy--chakann-turysta-1047596615.html
Грэцыя адкрыла пляжы ў чаканні турыстаў
Грэцыя адкрыла пляжы ў чаканні турыстаў
Sputnik Беларусь
Парасоны будуць размяшчаць на адлегласці не менш за чатыры метры адзін ад аднаго і ўвесь час апрацоўваць антысептыкамі. 11.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-11T09:15+0300
2021-05-11T09:15+0300
2021-05-11T09:14+0300
навіны
турызм
у беларусі
у свеце
галоўнае
грэцыя
пляж
турыст
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/0a/1047596378_0:310:3072:2048_1920x0_80_0_0_9dfe22ebf9e8fe45173ef821a7fab5d8.jpg
МІНСК, 11 тра - Sputnik. Грэцыя зноў адкрыла арганізаваныя пляжы, гэтаму папярэднічала зняцце каронавірусных абмежаванняў і падрыхтоўка да вяртання турыстаў.Персанал пляжных зон абавязалі размяшчаць парасоны не бліжэй за чатыры метры адзін ад аднаго і перыядычна праводзіць дэзінфекцыю. Акрамя таго, работнікаў, якія абслугоўваюць тэрыторыі адпачынку, рэгулярна будуць правяраць на COVID-19.Адкрыць межы для адпачываючых Афіны плануюць з 14 траўня. Гэта тычыцца не толькі Еўрасаюза, але і іншых краін, у тым ліку Беларусі.Грэчаскі прэм'ер-міністр Кірыакас Міцатакіс заявіў, што паўсюднае тэсціраванне, вакцынацыя і знаходжанне людзей на адкрытым паветры ўсяляе ўпэўненасць у тым, што госці будуць у бяспецы.Абмежаванні зноў пачалі ўводзіць у Грэцыі 14 сакавіка на фоне росту захворвання каронавірусам. З 4 траўня забароны пачалі паступова здымаць: скарацілі каменданцкую гадзіну (з 23:00 да 5:00), працу аднавілі рэстараны і кафэ. Тады мясцовыя ўлады заявілі, што сітуацыя стабілізавалася: штосутачна паказчыкі інфіцыравання фіксаваліся ў межах двух тысяч выпадкаў.Турызм складае прыкладна пятую частку эканомікі і працоўных месцаў Грэцыі. І яшчэ адно страчанае лета можа прывесці да сумных наступстваў у галіне.Пакуль Грэцыя застаецца ў спісе краін, па вяртанні з якіх беларусам трэба выконваць 10-дзённы каранцін. Пералік пастаянна абнаўляецца: Міністэрства аховы здароўя можа выключыць пэўныя дзяржавы або вярнуць іх.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210506/Turystychnyya-stayank-vyznachany-na-Braslaskkh-azrakh-1047561555.html
грэцыя
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/0a/1047596378_0:118:3072:2048_1920x0_80_0_0_571e7e48b3d5d7a39c85e3b478b87763.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , турызм, у беларусі, у свеце, галоўнае, грэцыя, пляж, турыст
навіны , турызм, у беларусі, у свеце, галоўнае, грэцыя, пляж, турыст
Грэцыя адкрыла пляжы ў чаканні турыстаў
Парасоны будуць размяшчаць на адлегласці не менш за чатыры метры адзін ад аднаго і ўвесь час апрацоўваць антысептыкамі.
МІНСК, 11 тра - Sputnik. Грэцыя зноў адкрыла арганізаваныя пляжы, гэтаму папярэднічала зняцце каронавірусных абмежаванняў і падрыхтоўка да вяртання турыстаў.
Персанал пляжных зон абавязалі размяшчаць парасоны не бліжэй за чатыры метры адзін ад аднаго і перыядычна праводзіць дэзінфекцыю. Акрамя таго, работнікаў, якія абслугоўваюць тэрыторыі адпачынку, рэгулярна будуць правяраць на COVID-19.
Адкрыць межы для адпачываючых Афіны плануюць з 14 траўня. Гэта тычыцца не толькі Еўрасаюза, але і іншых краін, у тым ліку Беларусі.
Грэчаскі прэм'ер-міністр Кірыакас Міцатакіс заявіў, што паўсюднае тэсціраванне, вакцынацыя і знаходжанне людзей на адкрытым паветры ўсяляе ўпэўненасць у тым, што госці будуць у бяспецы.
Абмежаванні зноў пачалі ўводзіць у Грэцыі 14 сакавіка на фоне росту захворвання каронавірусам. З 4 траўня забароны пачалі паступова здымаць: скарацілі каменданцкую гадзіну (з 23:00 да 5:00), працу аднавілі рэстараны і кафэ. Тады мясцовыя ўлады заявілі, што сітуацыя стабілізавалася: штосутачна паказчыкі інфіцыравання фіксаваліся ў межах двух тысяч выпадкаў.
Турызм складае прыкладна пятую частку эканомікі і працоўных месцаў Грэцыі. І яшчэ адно страчанае лета можа прывесці да сумных наступстваў у галіне.
Пакуль Грэцыя застаецца ў спісе краін, па вяртанні з якіх беларусам трэба выконваць 10-дзённы каранцін. Пералік пастаянна абнаўляецца: Міністэрства аховы здароўя можа выключыць пэўныя дзяржавы або вярнуць іх.