https://bel.sputnik.by/20210513/Mnadukatsy-raskazala-yakya-buduts-zabarony-na-vypusknykh--ekzamenakh-1047608833.html
Мінадукацыі расказала, якія будуць забароны на выпускных і экзаменах
Мінадукацыі расказала, якія будуць забароны на выпускных і экзаменах
Sputnik Беларусь
Апошні званок у школах сёлета празвініць 29 траўня, а выпускныя вечары для выпускнікоў рэкамендуюць правесці 10 чэрвеня. 13.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-13T08:55+0300
2021-05-13T08:55+0300
2021-05-13T09:11+0300
навіны
у беларусі
грамадства
галоўнае
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104481/22/1044812255_0:0:3092:1748_1920x0_80_0_0_bf4737c79c0eaa906e80d46085223c47.jpg
МІНСК, 12 тра - Sputnik. Уручаць атэстаты і праводзіць экзамены ў 9-х і 11-х класах, як і ў мінулым годзе, будуць згодна ўсім рэкамендацыям Міністэрства аховы здароўя, распавяла Sputnik прэс-сакратар міністэрства адукацыі Беларусі Людміла Высоцкая.У мінулым годзе пандэмія каронавіруса адкарэктавала планы выпускнікоў. Да звыклага выпускнога дрэс-коду - касцюмаў і сукенак - дадаліся маска і пальчаткі. На ўрачыстай частцы ў якасці госця дазвалялася запрасіць толькі па адным чалавеку ад аднаго выпускніка, "застольную частку" і зусім адмянілі. А выпускныя экзамены хлопцам і дзяўчатам давялося здаваць у масках і з антысептыкам."У гэтым годзе таксама ўсё згодна з рэкамендацыямі міністэрства аховы здароўя. Выпускнікі, іх бацькі і настаўнікі павінны выконваць масачны рэжым, дыстанцыю, не дапускаць у адным памяшканні вялікай колькасці людзей", - патлумачыла прадстаўнік ведамства.Зрэшты, у гэтым годзе будуць і пэўныя паслабленні. Паклікаць на выпускны можна двух і больш чалавек ад аднаго выпускніка, а арганізоўваць ці не "застолле", вырашае канкрэтнае установа адукацыі. Традыцыйны фармат развітання са школай ў гэтым годзе вернецца.Экзамены ў беларускіх школах праводзяцца ў 9-х і 11-х класах. У гэтым годзе яны пройдуць з 1 па 9 чэрвеня. Выпускныя ў школах Мінадукацыі рэкамендуе правесці на наступны дзень пасля заключнага экзамену, у чацвер 10 чэрвеня. Па традыцыі на апошнія званкі і выпускныя абмяжуюць і продаж алкаголю.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210218/Aftsyyna-belarusy-zmoguts-pastupats-u-Rasyu-pa-vynkakh-TsT-1046948575.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104481/22/1044812255_0:0:3092:1944_1920x0_80_0_0_59e5646eb4b5d043e955ca686ffde0a1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, грамадства, галоўнае
навіны , у беларусі, грамадства, галоўнае
Мінадукацыі расказала, якія будуць забароны на выпускных і экзаменах
08:55 13.05.2021 (абноўлена: 09:11 13.05.2021) Апошні званок у школах сёлета празвініць 29 траўня, а выпускныя вечары для выпускнікоў рэкамендуюць правесці 10 чэрвеня.
МІНСК, 12 тра - Sputnik. Уручаць атэстаты і праводзіць экзамены ў 9-х і 11-х класах, як і ў мінулым годзе, будуць згодна ўсім рэкамендацыям Міністэрства аховы здароўя, распавяла Sputnik прэс-сакратар міністэрства адукацыі Беларусі Людміла Высоцкая.
У мінулым годзе пандэмія каронавіруса адкарэктавала планы выпускнікоў. Да звыклага выпускнога дрэс-коду - касцюмаў і сукенак - дадаліся маска і пальчаткі. На ўрачыстай частцы ў якасці госця дазвалялася запрасіць толькі па адным чалавеку ад аднаго выпускніка, "застольную частку" і зусім адмянілі. А выпускныя экзамены хлопцам і дзяўчатам давялося здаваць у масках і з антысептыкам.
"У гэтым годзе таксама ўсё згодна з рэкамендацыямі міністэрства аховы здароўя. Выпускнікі, іх бацькі і настаўнікі павінны выконваць масачны рэжым, дыстанцыю, не дапускаць у адным памяшканні вялікай колькасці людзей", - патлумачыла прадстаўнік ведамства.
Зрэшты, у гэтым годзе будуць і пэўныя паслабленні. Паклікаць на выпускны можна двух і больш чалавек ад аднаго выпускніка, а арганізоўваць ці не "застолле", вырашае канкрэтнае установа адукацыі. Традыцыйны фармат развітання са школай ў гэтым годзе вернецца.
Экзамены ў беларускіх школах праводзяцца ў 9-х і 11-х класах. У гэтым годзе яны пройдуць з 1 па 9 чэрвеня. Выпускныя ў школах Мінадукацыі рэкамендуе правесці на наступны дзень пасля заключнага экзамену, у чацвер 10 чэрвеня. Па традыцыі на апошнія званкі і выпускныя абмяжуюць і продаж алкаголю.