02:26 19 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.52
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.49
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
17 0 0

Раней у арганізацыі падлічылі, што на вакцынацыю ад COVID-19 дарослага насельніцтва ў 2022 годзе спатрэбіцца дадаткова да 45 мільярдаў долараў

МІНСК, 13 тра - Sputnik. Генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Тэдрас Адханам Гебрэйесус вакцынаваўся ад COVID-19, пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Twitter.

"Сёння надышла мая чарга зрабіць прышчэпку супраць COVID-19 ва Універсітэцкай клініцы Жэневы. Вакцыны ратуюць жыцці. Вельмі важна даставіць іх ва ўсе краіны як мага хутчэй", - напісаў Гебрэйесус.

Прэпарат якога вытворцы быў выкарыстаны, не ўдакладняецца.

Кіраўнік СААЗ таксама заклікаў жыхароў тых краінаў, дзе даступны вакцыны ад COVID-19, зрабіць прышчэпку.

Раней у арганізацыі паведамлялі, што ўзровень захворвання і смяротнасці ад каронавіруса у свеце выйшаў на плато. У многіх рэгіёнах свету ідзе зніжэнне, уключаючы Амерыку і Еўропу, пры гэтым ёсць такія, дзе расце колькасць заражэнняў, у прыватнасці, у паўднёва-ўсходняй Азіі.

У красавіку прадстаўнікі СААЗ паведамлялі аб тым, што працягваюць распаўсюджвацца варыянты віруса, "якія выклікаюць заклапочанасць", прычым некаторыя з іх - з больш высокай хуткасцю. Там ўдакладнілі, што некаторыя з мутацый COVID-19 могуць не паддавацца вакцынам, а ў большасці краін захоўваецца "вельмі высокі ўзровень перадачы інфекцыі на мясцовым узроўні".

Спецыялісты прыйшлі да высновы, што пандэмія "ўсё яшчэ ўяўляе сабой надзвычайную падзею і працягвае негатыўна ўплываць на здароўе насельніцтва ў свеце". Рэжым надзвычайнай сітуацыі ў глабальнай ахове здароўя ў сувязі з пандэміяй каронавіруса быў працягнуты на тры месяцы.

Па падліках СААЗ, каб прышчапіць ад каронавіруса асноўную частку дарослага насельніцтва свету, ў 2022 годзе спатрэбіцца дадаткова да 45 мільярдаў долараў.

Чытайце таксама:

Галоўныя тэмы