https://bel.sputnik.by/20210513/Daley-lyagchey-Pnevch-atsan-termny-zakanchennya-pandem-COVID-19-u-Belarus-1047614684.html
Далей-лягчэй: Піневіч ацаніў тэрміны заканчэння пандэміі COVID-19 у Беларусі
Далей-лягчэй: Піневіч ацаніў тэрміны заканчэння пандэміі COVID-19 у Беларусі
Sputnik Беларусь
Каронавірус схільны да сезоннасці, летам захворванне будзе меншым, лічыць міністр аховы здароўя рэспублікі. 13.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-13T13:22+0300
2021-05-13T13:22+0300
2021-05-13T11:47+0300
навіны
у беларусі
грамадства
галоўнае
дзмітрый піневіч
пандэмія
covid-19
беларусь
каронавірус
міністр
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/03/1046814546_0:0:3000:1688_1920x0_80_0_0_fcb8f3d37450ae6ed874000e84ba49da.jpg
МІНСК, 13 тра - Sputnik. Восенню 2021 года пандэмія каронавіруса будзе, але ў меншых маштабах, а барацьба з ёй працягнецца да лютага 2022-га, такі прагноз даў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.Паводле яго слоў, хутчэй за ўсё, беларускія медыкі будуць змагацца з каронавірусам да лютага 2022 года. Тым не менш, міністр лічыць, што гэтай восенню COVID-19 значна зменшыцца ў маштабах."Цяпер асноўная задача - прайсці вясновую хвалю, астатняе вытрымаем. А калі яшчэ больш пазітыўна, то беларусы - малайцы, гэты этап праходзяць вельмі годна", - цытуе Піневіча "СБ. Беларусь сегодня".Ён гэта звязвае з тым, што каронавірус схільны да сезоннасці, у тым ліку, зніжэннем актыўнасці летам. Па словах міністра, таксама ў цёплы час года людзі больш часу праводзяць на свежым паветры, ядуць свежыя садавіну і гародніну, якія ўмацоўваюць імунітэт.На гэта ўсё яшчэ накладзена і вакцынацыя, якая будзе працягвацца, таму ўсплёску захворвання, як увосень-2020 не будзе, сказаў Піневіч.Памыліліся з прагнозамБеларусь збіраецца выпускаць "Спутник Лайт"Піневіч падкрэсліў, што ў беларусаў два праекты з рознымі расейскімі кампаніямі, але па адным прэпараце, вырабленым ў інстытуце Н.Ф.Гамалеі."У корпусе на вуліцы Фабрыцыуса ідзе разліў, а ў корпусе на вуліцы Аранскай праходзіць рэканструкцыя цэха. Менавіта там будзе вырабляцца вакцына - ад вырошчвання да разліву", - сказаў ён.Па словах міністра, Беларусь плануе таксама закупляць і вырабляць новую расійскую вакцыну "Спутник Лайт"."Спутник Лайт" - "палегчаная" версіі вакцыны "Спутник V". Паводле інфармацыі фонду, эфектыўнасць прэпарата складае 79,4% з 28-га дня пасля атрымання імунізацыі. Гэты паказчык вышэй многіх іншых вакцын, якія патрабуюць двух уколаў.Плануецца, што ў грамадзянскі абарот у рэспубліцы прэпарат паступіць толькі ў 2022 годзе. Таксама ў нашай краіне чакаюць і кітайскую вакцыну Vero Cell, якая паступіць у канцы траўня.Адзначаецца, што вакцына "Спутник V", якая была выраблена на РУП "Белмедпрэпараты", паспяхова прайшла трохтыднёвыя лабараторныя выпрабаванні ў Нацыянальным даследчым цэнтры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Н.Ф.Гамалеі на кантроль якасць і бяспеку.Прышчэпачная кампанія ў БеларусіЦяпер у рэспубліцы ўсё насельніцтва прышчапляюць ад каронавіруса, у першую чаргу - пажылых. Вакцынацыю робяць трыма прэпаратамі - расійскімі "Спутник V", "ЭпиВакКорона" і кітайскім "Синофармом".Беларуская вакцынаПрэзідэнт Аляксандр Лукашэнка 7 траўня заявіў аб стварэнні беларускай вакцыны ад COVID - так званага "кандыдацкага варыянту".У Міністэрстве аховы здароўя ўдакладнілі, што вакцына, якую распрацоўваюць у Беларусі, - інактываваная, гэта значыць зроблена з "забітага" віруса: гэты тып вакцыны добра вывучаны, тэхналогія вядомая даўно, вакцына будзе маларэактагеннай, без аддаленых пабочных рэакцый і наступстваў.Перавага будучай вакцыны - магчымасць мяняць склад пры неабходнасці, калі будуць адбывацца сур'ёзныя мутацыі штамаў.З недахопаў - цяжкі працэс вытворчасці і працяглыя тэрміны стварэння ў параўнанні з тымі ж вектарнымі вакцынамі. Праца ідзе з высокапатагенным матэрыялам, таму патрабуецца высокі ўзровень біялагічнай абароны.Навукоўцы ўпэўнены, што доследна-прамысловая партыя прэпарата пачне выпускацца з канца 2021 года.Якое прадпрыемства зоймецца вытворчасцю айчыннай вакцыны, трымаецца ў сакрэце - камерцыйная таямніца. Над назвай таксама пакуль не думалі: "галоўнае - вынайсці".Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210513/San-Maryna---tolk-pachatak-Chamu-generalny-sakratar-AAN-prasovae-Sputnik-V--vdea-1047608075.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/03/1046814546_222:0:2889:2000_1920x0_80_0_0_9b759dc403382e514b626405119e352c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, грамадства, галоўнае, дзмітрый піневіч, пандэмія, covid-19, беларусь, каронавірус, міністр
навіны , у беларусі, грамадства, галоўнае, дзмітрый піневіч, пандэмія, covid-19, беларусь, каронавірус, міністр
Далей-лягчэй: Піневіч ацаніў тэрміны заканчэння пандэміі COVID-19 у Беларусі
Каронавірус схільны да сезоннасці, летам захворванне будзе меншым, лічыць міністр аховы здароўя рэспублікі.
МІНСК, 13 тра - Sputnik. Восенню 2021 года пандэмія каронавіруса будзе, але ў меншых маштабах, а барацьба з ёй працягнецца да лютага 2022-га, такі прагноз даў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.
Паводле яго слоў, хутчэй за ўсё, беларускія медыкі будуць змагацца з каронавірусам да лютага 2022 года. Тым не менш, міністр лічыць, што гэтай восенню COVID-19 значна зменшыцца ў маштабах.
"Цяпер асноўная задача - прайсці вясновую хвалю, астатняе вытрымаем. А калі яшчэ больш пазітыўна, то беларусы - малайцы, гэты этап праходзяць вельмі годна", - цытуе Піневіча "СБ. Беларусь сегодня".
Ён гэта звязвае з тым, што каронавірус схільны да сезоннасці, у тым ліку, зніжэннем актыўнасці летам. Па словах міністра, таксама ў цёплы час года людзі больш часу праводзяць на свежым паветры, ядуць свежыя садавіну і гародніну, якія ўмацоўваюць імунітэт.
На гэта ўсё яшчэ накладзена і вакцынацыя, якая будзе працягвацца, таму ўсплёску захворвання, як увосень-2020 не будзе, сказаў Піневіч.
"Хутчэй за ўсё, мы памыліліся з велічынёй піка трэцяй хвалі - меркавалі, што яна будзе ніжэй, чым падчас другой, але не настолькі. Сёння прыкладна 1500 ложкаў у краіне знаходзіцца ў свабодным рэжыме - хацелася б, каб усё так і засталося", - падкрэсліў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя. Тым не менш, паводле яго слоў, цяжкахворых пацыентаў нават больш, чым увосень.
Беларусь збіраецца выпускаць "Спутник Лайт"
Піневіч падкрэсліў, што ў беларусаў два праекты з рознымі расейскімі кампаніямі, але па адным прэпараце, вырабленым ў інстытуце Н.Ф.Гамалеі.
"У корпусе на вуліцы Фабрыцыуса ідзе разліў, а ў корпусе на вуліцы Аранскай праходзіць рэканструкцыя цэха. Менавіта там будзе вырабляцца вакцына - ад вырошчвання да разліву", - сказаў ён.
Па словах міністра, Беларусь плануе таксама закупляць і вырабляць новую расійскую вакцыну "Спутник Лайт".
"Спутник Лайт" - "палегчаная" версіі вакцыны "Спутник V". Паводле інфармацыі фонду, эфектыўнасць прэпарата складае 79,4% з 28-га дня пасля атрымання імунізацыі. Гэты паказчык вышэй многіх іншых вакцын, якія патрабуюць двух уколаў.
Плануецца, што ў грамадзянскі абарот у рэспубліцы прэпарат паступіць толькі ў 2022 годзе. Таксама ў нашай краіне чакаюць і кітайскую вакцыну Vero Cell, якая паступіць у канцы траўня.
Адзначаецца, што вакцына "Спутник V", якая была выраблена на РУП "Белмедпрэпараты", паспяхова прайшла трохтыднёвыя лабараторныя выпрабаванні ў Нацыянальным даследчым цэнтры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Н.Ф.Гамалеі на кантроль якасць і бяспеку.
Прышчэпачная кампанія ў Беларусі
Цяпер у рэспубліцы ўсё насельніцтва прышчапляюць ад каронавіруса, у першую чаргу - пажылых. Вакцынацыю робяць трыма прэпаратамі - расійскімі "Спутник V", "ЭпиВакКорона" і кітайскім "Синофармом".
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка 7 траўня заявіў аб стварэнні беларускай вакцыны ад COVID - так званага "кандыдацкага варыянту".
У Міністэрстве аховы здароўя ўдакладнілі, што вакцына, якую распрацоўваюць у Беларусі, - інактываваная, гэта значыць зроблена з "забітага" віруса: гэты тып вакцыны добра вывучаны, тэхналогія вядомая даўно, вакцына будзе маларэактагеннай, без аддаленых пабочных рэакцый і наступстваў.
Перавага будучай вакцыны - магчымасць мяняць склад пры неабходнасці, калі будуць адбывацца сур'ёзныя мутацыі штамаў.
З недахопаў - цяжкі працэс вытворчасці і працяглыя тэрміны стварэння ў параўнанні з тымі ж вектарнымі вакцынамі. Праца ідзе з высокапатагенным матэрыялам, таму патрабуецца высокі ўзровень біялагічнай абароны.
Навукоўцы ўпэўнены, што доследна-прамысловая партыя прэпарата пачне выпускацца з канца 2021 года.
Якое прадпрыемства зоймецца вытворчасцю айчыннай вакцыны, трымаецца ў сакрэце - камерцыйная таямніца. Над назвай таксама пакуль не думалі: "галоўнае - вынайсці".