https://bel.sputnik.by/20210514/Padpsany-kaz-ab-budantstve-razumnaga-gorada-u-Mnsku-1047622619.html
Падпісаны ўказ аб будаўніцтве "разумнага горада" у Мінску
Падпісаны ўказ аб будаўніцтве "разумнага горада" у Мінску
Sputnik Беларусь
Праект плануюць рэалізаваць да 2040 года, на гэтыя мэты інвестар мае намер накіраваць больш за 10 мільярдаў беларускіх рублёў. 14.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-14T10:27+0300
2021-05-14T10:27+0300
2021-06-18T15:57+0300
навіны
у беларусі
грамадства
эканоміка
галоўнае
указ
будаўніцтва
горад
мінск
праект
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101542/25/1015422561_0:0:3001:1688_1920x0_80_0_0_e79231e15e91a67682475d52190e6bf0.jpg
МІНСК, 14 тра - Sputnik. Дакумент аб маштабнай забудове 10 квадратных кіламетраў на поўначы Мінска падпісаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.Указ №186 "Аб рэалізацыі інвестыцыйнага праекта ў Мінску" быў падпісаны 13 траўня. Ён прадугледжвае будаўніцтва ў паўночнай частцы сталіцы эксперыментальнага шматфункцыянальнага комплексу "Паўночны Бераг". Пад комплекс выдзелена тэрыторыі ў межах МКАД - праспект Пераможцаў - вуліца Арлоўская - Цнянскае вадасховішча.У склад комплексу павінны ўвайсці жылыя дамы з неабходнай транспартнай і інжынернай інфраструктурай, аб'екты грамадскага прызначэння, сацыяльныя аб'екты агульнай плошчай больш за шэсць мільёнаў квадратных метраў.Як паведамілі ў прэс-службе, плануецца, што ў першую чаргу будуць пабудаваны будынкі Міжнароднага выставачнага цэнтру, Інстытута штучнага інтэлекту, Мінскага цэнтра міжнароднага гандлю.Рэалізацыяй праекта будзе займацца прыватная фірма "Рывэрсайд Дэвелапмент Холдингз Лімітэд" з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Інвестар мае намер накіраваць на праект больш за 10 мільярдаў беларускіх рублёў. Тэрмін рэалізацыі - з 2021 па 2040 гады.Нагадаем, што закладка капсулы ў падмурак Нацыянальнага выставачнага цэнтра адбылася ў кастрычніку мінулага года. У цырымоніі прыняў удзел прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка. Ён распавёў, што ў праекце закладзена не толькі самая перадавая архітэктура сусветнага ўзроўню, але і такія навацыі, як "разумны горад", універсітэт штучнага інтэлекту, сучасныя сацыяльныя і культурныя аб'екты.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210426/Doza-adchuzhennya-shto-spamnayuts-lkvdatary-avary-na-ChAES-1047483340.html
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101542/25/1015422561_0:0:2615:1961_1920x0_80_0_0_26a18699d0921ea471502d02765d691d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, грамадства, эканоміка, галоўнае, указ, будаўніцтва, горад, мінск, праект
навіны , у беларусі, грамадства, эканоміка, галоўнае, указ, будаўніцтва, горад, мінск, праект
Падпісаны ўказ аб будаўніцтве "разумнага горада" у Мінску
10:27 14.05.2021 (абноўлена: 15:57 18.06.2021) Праект плануюць рэалізаваць да 2040 года, на гэтыя мэты інвестар мае намер накіраваць больш за 10 мільярдаў беларускіх рублёў.
МІНСК, 14 тра - Sputnik. Дакумент аб маштабнай забудове 10 квадратных кіламетраў на поўначы Мінска падпісаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Указ №186 "Аб рэалізацыі інвестыцыйнага праекта ў Мінску" быў падпісаны 13 траўня. Ён прадугледжвае будаўніцтва ў паўночнай частцы сталіцы эксперыментальнага шматфункцыянальнага комплексу "Паўночны Бераг". Пад комплекс выдзелена тэрыторыі ў межах МКАД - праспект Пераможцаў - вуліца Арлоўская - Цнянскае вадасховішча.
У склад комплексу павінны ўвайсці жылыя дамы з неабходнай транспартнай і інжынернай інфраструктурай, аб'екты грамадскага прызначэння, сацыяльныя аб'екты агульнай плошчай больш за шэсць мільёнаў квадратных метраў.
Як паведамілі ў прэс-службе, плануецца, што ў першую чаргу будуць пабудаваны будынкі Міжнароднага выставачнага цэнтру, Інстытута штучнага інтэлекту, Мінскага цэнтра міжнароднага гандлю.
Рэалізацыяй праекта будзе займацца прыватная фірма "Рывэрсайд Дэвелапмент Холдингз Лімітэд" з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Інвестар мае намер накіраваць на праект больш за 10 мільярдаў беларускіх рублёў. Тэрмін рэалізацыі - з 2021 па 2040 гады.
Нагадаем, што закладка капсулы ў падмурак Нацыянальнага выставачнага цэнтра адбылася ў кастрычніку мінулага года. У цырымоніі прыняў удзел прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка. Ён распавёў, што ў праекце закладзена не толькі самая перадавая архітэктура сусветнага ўзроўню, але і такія навацыі, як "разумны горад", універсітэт штучнага інтэлекту, сучасныя сацыяльныя і культурныя аб'екты.