https://bel.sputnik.by/20210604/Avyatrafk-ES-praz-Belarus-skaratssya-na-40-paslya-vyadzennya-sanktsyy-1047799924.html
Авіятрафік ЕС праз Беларусь скараціўся на 40% пасля ўвядзення санкцый
Авіятрафік ЕС праз Беларусь скараціўся на 40% пасля ўвядзення санкцый
Sputnik Беларусь
Еўрапейская арганізацыя па бяспецы паветранай навігацыі Еўракантроль канстатуе, што колькасць самалётаў, якія выкарыстоўваюць паветраную прастору Беларусі для... 04.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-04T14:19+0300
2021-06-04T14:19+0300
2021-06-04T13:00+0300
навіны
у беларусі
у свеце
грамадства
галоўнае
ес
беларусь
санкцыі
самалёт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/04/1047799110_0:0:3069:1727_1920x0_80_0_0_c90ddebac406b00b159e12d0638a2cd5.jpg
МІНСК, 4 чэр - Sputnik. Колькасць палётаў праз Беларусь у Еўрасаюз і за яго межы пасля інцыдэнту з Ryanair паменшылася з 420 да 253 рэйсаў у суткі. Пра гэта заявіў у пятніцу прадстаўнік Еўрапейскай арганізацыі па бяспецы паветранай навігацыі Еўракантроль (EUROCONTROL).Паводле яго слоў, за апошнія сем дзён інтэнсіўнасць паветранага руху дасягала 253 рэйсы ў суткі."На працягу такога ж перыяду да 20 траўня паказчык трафіку складаў прыкладна 420 рэйсаў у суткі", - цытуе прадстаўніка Еўракантролю РІА Навіны.У дадзеным выпадку гаворка ідзе пра ўсе рэйсы, якія накіроўваюцца праз паветраную прастору Беларусі не толькі непасрэдна ў ЕС, але ва ўсю зону адказнасці Еўракантролю, удакладніла крыніца. Сюды ўключаюцца транзітныя палёты праз Еўропу."Напрыклад, рэйс з Санкт-Пецярбурга ў Кейптаўн можа праходзіць праз Беларусь, а затым праз зону Еўракантролю", - растлумачылі ў арганізацыі.Паветраныя маршруты, якія яшчэ працягваюць ажыццяўляцца праз Беларусь, выконваюцца ў асноўным нееўрапейскімі авіякампаніямі.Што адбылося з RyanairНагадаем, што 23 траўня лаўкост Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільнюс, экстрана прызямліўся ў Мінску пасля перададзенага паведамленні аб мініраванні.Пазней яно не пацвердзілася, але былі затрыманы былы рэдактар прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім телеграм-канала NEXTA Раман Пратасевіч, а таксама яго сяброўка, грамадзянка Расіі, Сафія Сапега.У ЕС асудзілі вымушаную пасадку ў Мінску самалёта Ryanair і заклікалі ўвесці дадатковыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі. Лідэры краін Еўрасаюза прынялі рашэнне закрыць еўрапейскае неба для самалётаў з Беларусі, а таксама заклікалі авіяперавозчыкаў пазбягаць палётаў над рэспублікай.Авіякампаніі "Белавія" прыйшлося прыпыніць рэйсы ў шэраг еўрапейскіх краін, а таксама ЗША. Мінск, як заяўляюць эксперты, можа паскардзіцца на тое, што адбываецца,у ІКАО - з-за парушэння Канвенцыі аб міжнароднай грамадзянскай авіяцыі.У ІКАО заявілі, што правядуць расследаванне інцыдэнту, першыя вынікі плануецца падвесці да 25 чэрвеня.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210601/Egpet-Turtsyya---shto-yashche-Kudy-palyatsets-na-adpachynak-belarusam-1047768485.html
ес
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/04/1047799110_167:0:2898:2048_1920x0_80_0_0_9e8fbd30cd747319b19533a57ece698a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, у свеце, грамадства, галоўнае, ес, беларусь, санкцыі, самалёт
навіны , у беларусі, у свеце, грамадства, галоўнае, ес, беларусь, санкцыі, самалёт
Авіятрафік ЕС праз Беларусь скараціўся на 40% пасля ўвядзення санкцый
Еўрапейская арганізацыя па бяспецы паветранай навігацыі Еўракантроль канстатуе, што колькасць самалётаў, якія выкарыстоўваюць паветраную прастору Беларусі для палётаў у ЕС і праз яго, пасля інцыдэнту з Rayanair значна скарацілася.
МІНСК, 4 чэр - Sputnik. Колькасць палётаў праз Беларусь у Еўрасаюз і за яго межы пасля інцыдэнту з Ryanair паменшылася з 420 да 253 рэйсаў у суткі. Пра гэта заявіў у пятніцу прадстаўнік Еўрапейскай арганізацыі па бяспецы паветранай навігацыі Еўракантроль (EUROCONTROL).
Паводле яго слоў, за апошнія сем дзён інтэнсіўнасць паветранага руху дасягала 253 рэйсы ў суткі.
"На працягу такога ж перыяду да 20 траўня паказчык трафіку складаў прыкладна 420 рэйсаў у суткі", - цытуе прадстаўніка Еўракантролю РІА Навіны.
У дадзеным выпадку гаворка ідзе пра ўсе рэйсы, якія накіроўваюцца праз паветраную прастору Беларусі не толькі непасрэдна ў ЕС, але ва ўсю зону адказнасці Еўракантролю, удакладніла крыніца. Сюды ўключаюцца транзітныя палёты праз Еўропу.
"Напрыклад, рэйс з Санкт-Пецярбурга ў Кейптаўн можа праходзіць праз Беларусь, а затым праз зону Еўракантролю", - растлумачылі ў арганізацыі.
Паветраныя маршруты, якія яшчэ працягваюць ажыццяўляцца праз Беларусь, выконваюцца ў асноўным нееўрапейскімі авіякампаніямі.
Нагадаем, што 23 траўня лаўкост Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільнюс, экстрана прызямліўся ў Мінску пасля перададзенага паведамленні аб мініраванні.
Пазней яно не пацвердзілася, але былі затрыманы былы рэдактар прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім телеграм-канала NEXTA Раман Пратасевіч, а таксама яго сяброўка, грамадзянка Расіі, Сафія Сапега.
У ЕС асудзілі вымушаную пасадку ў Мінску самалёта Ryanair і заклікалі ўвесці дадатковыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі. Лідэры краін Еўрасаюза прынялі рашэнне закрыць еўрапейскае неба для самалётаў з Беларусі, а таксама заклікалі авіяперавозчыкаў пазбягаць палётаў над рэспублікай.
Авіякампаніі "Белавія" прыйшлося прыпыніць рэйсы ў шэраг еўрапейскіх краін, а таксама ЗША. Мінск, як заяўляюць эксперты, можа паскардзіцца на тое, што адбываецца,у ІКАО - з-за парушэння Канвенцыі аб міжнароднай грамадзянскай авіяцыі.
У ІКАО заявілі, што правядуць расследаванне інцыдэнту, першыя вынікі плануецца падвесці да 25 чэрвеня.