https://bel.sputnik.by/20210528/Belavya-ne-zmozha-lyatats-praz-Ukranu-z-29-tranya-1047740098.html
"Белавія" не зможа лятаць праз Украіну з 29 траўня
"Белавія" не зможа лятаць праз Украіну з 29 траўня
Sputnik Беларусь
Кіеў з 29 траўня закрые ўкраінскае неба для беларускіх самалётаў. Раней Украіна заставалася адзіным акном для рэйсаў "Белавія" у Еўропу. 28.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-28T13:57+0300
2021-05-28T13:57+0300
2021-05-28T11:33+0300
навіны
турызм
у беларусі
у свеце
галоўнае
"белавія"
украіна
самалёт
еўропа
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/08/1047335539_0:160:3073:1888_1920x0_80_0_0_e3f81928f077273ed6628a884554443b.jpg
МІНСК, 27 тра - Sputnik. Кабмін Украіны ў пятніцу ухваліў закрыццё сваёй паветранай прасторы для "Белавія", забарона ўступіць у сілу з паўночы 29 траўня, паведамляе РБК-Украіна.Адпаведнае даручэнне дадзена Міністэрству інфраструктуры і "Украэраруху". Гэтыя структуры, а таксама МЗС Украіны павінны афіцыйна паведаміць Беларусь аб сваім рашэнні.Такім чынам, з 29 траўня лайнеры "Белавія" не змогуць лятаць над Украінай. З 26 траўня паўднёвыя суседзі ўвялі забарону толькі на прыём беларускіх і адпраўку сваіх самалётаў у Мінск.Пасля інцыдэнту c Ryanair ў мінулую нядзелю і ўведзеных абмежаванняў Украіна заставалася адзіным акном для рэйсаў "Белавія" у Еўропу. Нацыянальны перавозчык, у прыватнасці, яшчэ мог лятаць у Стамбул, Ларнаку, Бялград і Будапешт.Акрамя таго, закрыццё паўднёвага напрамку вядзе да згортваньня чартэрнай палётнай праграмы "Белавія" ў Турцыю, Егіпет, Чарнагорыю, Туніс і Албанію.Украіна, як і іншыя краіны Еўропы, увяла абмежаванні пасля затрымання ў аэрапорце Мінска Рамана Пратасевіча, экс-галоўрэда прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім Telegram-канала "NEXTA". Ён быў на борце самалёта Ryanair "Афіны-Вільнюс", які 23 траўня экстранна сеў у Беларусі з-за паведамлення аб закладзенай бомбе, якое пазней не пацвердзілася.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210516/Karol-vyasnovaga-sadu-tsyulpan-1047618811.html
украіна
еўропа
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/08/1047335539_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_55733552c1093a0dc9d39696648ea8c4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , турызм, у беларусі, у свеце, галоўнае, "белавія", украіна, самалёт, еўропа
навіны , турызм, у беларусі, у свеце, галоўнае, "белавія", украіна, самалёт, еўропа
"Белавія" не зможа лятаць праз Украіну з 29 траўня
Кіеў з 29 траўня закрые ўкраінскае неба для беларускіх самалётаў. Раней Украіна заставалася адзіным акном для рэйсаў "Белавія" у Еўропу.
МІНСК, 27 тра - Sputnik. Кабмін Украіны ў пятніцу ухваліў закрыццё сваёй паветранай прасторы для "Белавія", забарона ўступіць у сілу з паўночы 29 траўня, паведамляе РБК-Украіна.
Адпаведнае даручэнне дадзена Міністэрству інфраструктуры і "Украэраруху". Гэтыя структуры, а таксама МЗС Украіны павінны афіцыйна паведаміць Беларусь аб сваім рашэнні.
Такім чынам, з 29 траўня лайнеры "Белавія" не змогуць лятаць над Украінай. З 26 траўня паўднёвыя суседзі ўвялі забарону толькі на прыём беларускіх і адпраўку сваіх самалётаў у Мінск.
Пасля інцыдэнту c Ryanair ў мінулую нядзелю і ўведзеных абмежаванняў Украіна заставалася адзіным акном для рэйсаў "Белавія" у Еўропу. Нацыянальны перавозчык, у прыватнасці, яшчэ мог лятаць у Стамбул, Ларнаку, Бялград і Будапешт.
Акрамя таго, закрыццё паўднёвага напрамку вядзе да згортваньня чартэрнай палётнай праграмы "Белавія" ў Турцыю, Егіпет, Чарнагорыю, Туніс і Албанію.
Украіна, як і іншыя краіны Еўропы, увяла абмежаванні пасля затрымання ў аэрапорце Мінска Рамана Пратасевіча, экс-галоўрэда прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім Telegram-канала "NEXTA". Ён быў на борце самалёта Ryanair "Афіны-Вільнюс", які 23 траўня экстранна сеў у Беларусі з-за паведамлення аб закладзенай бомбе, якое пазней не пацвердзілася.