03:08 24 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.49
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
13 0 0

У выпадку ўзнікнення такога жадання грамадзяне Беларусі павінны вызначыцца з ВНУ і напісаць заяву.

МІНСК, 8 чэр – Sputnik. Міністэрства аховы здароўя Беларусі зацвердзіла пастанову аб парадку і ўмовах анатамічнага дару i выкарыстання незапатрабаванага цела памерлага ў навучальных мэтах, дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

Як вынікае з дакумента, Палажэння пастановы ўзгоднены з Генеральнай пракуратурай Беларусі.

У пастанове гаворыцца, што сваё цела пасля смерці грамадзяне Беларусі ў навуковых мэтах могуць перадаць у пяць ВНУ. Для гэтага трэба толькі вызначыцца, у якую менавіта, і напісаць заяву.

Як вынікае з пастановы, сваё цела можна перадаць Беларускаму дзяржаўнаму медуніверсітэту, Віцебскаму, Гомельскаму і Гродзенскаму медуніверсітэту, а таксама Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі для "выкарыстання ў адукацыйным працэсе".

Таксама ў пастанове паказана, што будзе вызначаны пералік арганізацый, якім будзе дадзена права на атрыманне незапатрабаваных цел ў навуковых мэтах.

Чытайце таксама:

Тэги:
Беларусь, грамадзяне, ВНУ, цела, Смерць, дар, анатамічны дар

Галоўныя тэмы