БДУІР - тысячу, БДУ і БНТУ - дзве: колькі возьмуць на бюджэт беларускія ВНУ

© Sputnik / Сергей Пятаков / Перайсці ў медыябанкРабота прыёмнай камісіі
Работа прыёмнай камісіі - Sputnik Беларусь, 1920, 18.05.2021
Падпісацца
Прыёмная кампанія-2021 не за гарамі. Усяго ў гэтым годзе ВНУ маюць намер залічыць на першы курс амаль 55 тысяч абітурыентаў. Гэта на 4 тысячы больш, чым у 2020-м.
На бюджэце, па планах, будуць вучыцца крыху больш за палову - 27 800 чалавек. Паглядзелі на лічбы прыёму некаторых універсітэтаў і факультэтаў. Колькі яны возьмуць бюджэтнікаў на дзённую форму ў 2021-м?

БДУ: 2124 на бюджэт і 1767 на "платку"

Галоўная ВНУ краіны апублікавла лічбы прыёму ў пачатку красавіка. Вось яны:
  • Механіка-матэматычны факультэт - 195 бюджэтнікаў і 40 платнікаў;
  • Факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі (ФПМІ) - 266 і 74;
  • Факультэт радыёфізікі і камп'ютэрных тэхналогій (РАФіКТ) - 205 і 18;
  • Фізічны факультэт - 150 і 12;
  • Хімічны факультэт - 150 і 30;
  • Геаграфічны факультэт - 106 і 18;
  • Біялагічны факультэт - 160 і 115;
  • Факультэт журналістыкі - 88 і 20;
  • Гістарычны факультэт - 97 і 45;
  • Факультэт філасофіі і сацыяльных навук (ФФіСН) - 64 і 120;
  • Філалагічны факультэт - 157 і 69;
  • Факультэт міжнародных адносін (ФМА) - 77 і 210;
  • Эканамічны факультэт - 50 і 154;
  • Юрфак - 105 і 173;
  • Факультэт сацыякультурных камунікацый - 59 і 193;
  • Інстытут бізнесу - 330 толькі на бюджэт;
  • Інстытут тэалогіі імя Святых Мяфодзія і Кірыла - 25 і 5;
  • Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава - 170 і 141.

БНТУ: вельмі шмат бюджэтнікаў

Самая "бюджэтная" ВНУ краіны плануе набраць у гэтым годзе тры тысячы першакурснікаў: 2355 з іх будуць вучыцца на бюджэце і 654 - на платнай аснове. Расклад па факультэтах такі:
  • Аўтатрактарны - 317 бюджэтнікаў і 83 платнікі;
  • Факультэт горнай справы і інжынернай экалогіі - толькі бюджэтнікі, і іх 95;
  • Машынабудаўнічы - 200 і 20;
  • Механіка-тэхналагічны - тут таксама толькі бюджэтнікі - 170;
  • Факультэт маркетынга, менеджменту, прадпрымальніцтва - 52 і 160;
  • Энергетычны - 310 і 25;
  • Факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі - 205 і 108;
  • Факультэт тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі - 110 і 109;
  • Інжынерна-педагагічны факультэт - 85 і 12;
  • Факультэт энергетычнага будаўніцтва - 196 і 14;
  • Архітэктурны факультэт - 40 і 60;
  • Будаўнічы - 150 і 20;
  • Прыборабудаўнічы -225 і 18;
  • Факультэт транспартных камунікацый - 160 і 25;
  • Спартыўна-тэхнічны факультэт - 40.

БДУІР: айцішнікаў стане менш

Факультэт камп'ютэрных сістэм і сетак Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі набярэ ў гэтым годзе на 120 студэнтаў меней на дзённую форму навучання. Такое скарачэнне, кажуць у БДУІР, звязана з канкрэтнымі заказамі на падрыхтоўку спецыялістаў ад прадпрыемстваў і арганізацый - заказчыкаў кадраў і іншымі фактарамі. А што астатнія факультэты?
  • Факультэт камп'ютэрнага праектавання (ФКТ) - 210 бюджэтнікаў і 180 платнікаў;
  • Факультэт інфармацыйных тэхналогій і кіравання (ФІТУ) - 215 і 235;
  • Факультэт радыётэхнікі і электронікі (ФРЭ) - 195 і 35;
  • Факультэт камп'ютэрных сістэм і сетак (ФКСІС) - 225 і 255;
  • Факультэт інфакамунікацый (ФІК) - 168 і 57;
  • Інжынерна-эканамічны факультэт (ІЭФ) - 110 і 280;
  • Ваенны факультэт - 89 ваенных праграмістаў - і толькі на бюджэт.
Выніковыя лічбы па прыёме гэтага года: 1212 чалавек на бюджэт і 1042 на "платку".

БДМУ: мэтавая ВНУ

Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт адрозніваецца ад астатніх ВНУ тым, што навучае шмат студэнтаў па мэтавым накіраваннях. У гэтым годзе план прыёму выглядае так:
  • Лячэбны факультэт - 240 бюджэтнікаў і 100 платнікаў, 110 – “мэтавікоў”;
  • Педыятрычны - 180 і 50, 90;
  • Стаматалагічны - 50 і 70, 25;
  • Медыка-прафілактычны - 100 і 40, 40;
  • Фармацэўтычны - 60 і 20, 30;
  • Ваенна-медыцынскі факультэт (прымаюцца толькі мужчыны): 25 чалавек для Узброеных сіл, 2 чалавекі - для Дзяржпагранкамітэта, 2 - для МУС, 1 - для ўнутраных войскаў Беларусі.
Усяго - 660 бюджэтнікаў, 310 платнікаў і 295 мэтавікоў.

БДПУ: на бюджэт - у два разы больш, чым на "платку"

Галоўная педагагічная ВНУ краіны ў цяперашняй прыёмнай кампаніі прыме 885 бюджэтнікаў і 435 платнікаў.
  • Фізмат - 110 і 5;
  • Факультэт прыродазнаўства - 75 і 25;
  • Гістфак - 40 і 40;
  • Філфак - 75 і 10;
  • Факультэт дашкольнай адукацыі - 145 і 5;
  • Факультэт пачатковай адукацыі - 125 і 5;
  • Факультэт эстэтычнай адукацыі - 35 і 30;
  • Факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій - 85 і 25;
  • Інстытут інклюзіўны адукацыі - 115 і 70;
  • Факультэт фізічнага выхавання - 50 і 130;
  • Інстытут псіхалогіі - 30 і 90.

ГрДУ ім. Янкі Купалы: больш за ўсіх плацяць будучыя юрысты

А вось у гродзенскім "універы" суадносіны бюджэтнікаў і платнікаў практычна аднолькавыя. Больш за ўсіх навучацца на "платцы" будуць студэнты мясцовага юрфака.
  • Педагагічны факультэт - 73 і 30;
  • Факультэт мастацтваў і дызайну - 35 і 47;
  • Факультэт фізкультуры - 60 і 20;
  • Факультэт псіхалогіі - 31 і 24;
  • Факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму - 67 і 149;
  • Філфак - 102 і 48;
  • Юрфак - 50 і 200;
  • Факультэт эканомікі і кіравання - 39 і 76;
  • Факультэт матэматыкі і інфарматыкі - 128 і 102;
  • Факультэт інавацыйных тэхналогій машынабудавання - 65 і 32;
  • Факультэт біялогіі і экалогіі - 76 і 34;
  • Фізіка-тэхнічны факультэт - 95 і 25;
  • Інжынерна-будаўнічы факультэт - 63 і 10;
  • Ваенны факультэт - 28.
Набраць на дзённае навучанне ў гэтым годзе ВНУ плануе 912 бюджэтнікаў і 797 платнікаў.

Іншыя ВНУ

Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт не публікуе падрабязную раскладку па факультэтах, аднак вядома, што БДТУ ў 2021-м возьме на навучанне 1060 абітурыентаў на бюджэтную форму і 478 - на платную. Больш за ўсіх бюджэтнікаў плануюць залічыць на "Лясная гаспадарка" (100), а больш за ўсё платнікаў - на спецыяльнасць "Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій" (50).
Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Машэрава ў гэтым годзе залічыць 606 бюджэтнікаў і 541 платнікаў.

Новыя спецыяльнасці ў ВНУ

У гэтым годзе ў трох беларускіх ВНУ з'явяцца пяць новых спецыяльнасцяў. Так, у БНТУ упершыню набор пройдзе на прамысловы дызайн транспартных сродкаў і прамысловы дызайн вытворчага абсталявання.
У БДУ з'явіцца "Рэгіёназнаўства" і "Эканамічная бяспека". А Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі пачне падрыхтоўку па спецыяльнасці "лётная эксплуатацыя паветраных суднаў грамадзянскай авіяцыі. На выхадзе атрымаецца пілот грамадзянскай авіяцыі з вялікай інжынернай складнікам.
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0