Ананіч распавяла, за якую інфармацыю пагражае пяць гадоў пазбаўлення волі

Падпісацца
У Беларусі 16 чэрвеня, напярэдадні 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны, уступіць у сілу закон "Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму".
Узнікла пагроза правядзення каляровых рэвалюцый у новым фармаце, распавялі ўдзельнікі круглага стала ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
"Упершыню ў заканадаўчы абарот ўведзеныя гэтыя тэрміны - нацысцкія памагатыя, сімволіка, якая выкарыстоўваецца нацысцкімі памагатымі. Гэта вельмі важныя маркеры, якія ставяць канчатковую кропку ва ўсякіх ідэалагічных калізіях, калі сёння спрабуюць знаходзіць новыя афарбоўкі вось гэтым гістарычным падзеям", - распавяла Ананіч.
Як адзначыў эксперт Кірыл Вышынскі, на самай справе лакальныя пратэстныя акцыі павiнны стварыць глебу для развіцця новага неанацысцкага руху.
"Самі апазіцыянеры са здзіўленнем убачылі, што пад тымі ж сцягамі, пад якімі стаяць яны, раптам побач з імі апынуліся адпетыя нацыяналісты, нацысты і нават расісты. Менавіта такі набор існуе на Украіне. Дык вось, важна адрозніць гэтыя тэндэнцыі і праявіць палітычную волю ўжываць закон, які, вядома ж, неабходны", - адзначыў Вышынскі.
У законе ўведзена самастойная норма аб крымінальнай адказнасці за рэабілітацыю нацызму, прапаганду, публічнае дэманстраванне, выраб і распаўсюджванне нацысцкай сімволікі. Крыміналізавана распаўсюджванне падобнай інфармацыі ў СМІ.
"Забаронена інфармацыя, да якой адносіцца і інфармацыя, якая рэабілітуе нацызм. Меры ўздзеяння дзяржавы: прафілактыка, папярэджанне, прыпыненне аж да крымінальнай адказнасці, а гэта, між іншым, пяць гадоў", - адзначыла Ананіч.
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0