Экзамен па гісторыі Беларусі можа стаць абавязковым пры паступленні ў ВНУ

© Sputnik / Виктор ТолочкоЦэнтралізаванае тэсціраванне
Цэнтралізаванае тэсціраванне  - Sputnik Беларусь, 1920, 10.06.2021
Падпісацца
Сёння ў Мінску ў Авальнай зале праходзяць парламенцкія слуханні на тэму "Нацыянальная сістэма адукацыі: стан, заканадаўчае рэгуляванне, шляхі ўдасканалення".
МІНСК, 10 чэр - Sputnik. Экзамен па гісторыі Беларусі можа стаць абавязковым пры паступленні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка.
У Авальнай зале на парламенцкіх слуханнях прысутнічаюць прадстаўнікі профільных міністэрстваў і ведамстваў, педагогі, прадстаўнікі прадпрыемстваў, грамадскіх аб'яднанняў. Адным з першых на слуханнях выступіў міністр, які распавёў пра стан і перспектывы развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі.
"Улічваючы важнасць гістарычных ведаў у фарміраванні светапогляду падрастаючага пакалення, Міністэрства адукацыі ініцыіруе ўключэнне экзмену па гісторыі Беларусі як абавязковага пры паступленні ва ўстановы вышэйшай адукацыі", - цытуе Карпенка БелТА.
У сваю чаргу, кіраўнік ніжняй палаты беларускага парламента Уладзімір Андрэйчанка адзначыў, што неабходнасць перамен у айчыннай адукацыі сапраўды наспела.
"У эпоху глабалізацыі барацьба за інтэлектуальныя рэсурсы планеты абвастраецца да мяжы. (...) стварэнне адукацыйнай сістэмы новага тыпу, здольнай гнутка рэагаваць на выклікі часу, фармулюецца ў цяперашні час як ключавая дзяржаўная задача ва ўсім свеце", - сказаў кіраўнік Палаты прадстаўнікоў.
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0