https://bel.sputnik.by/20210625/Belarus-planue-atrymats-vaktsynu-Sputnik-Layt-u-lpen--Pnevch-1047985467.html
Беларусь плануе атрымаць вакцыну "Спутник Лайт" у ліпені – Піневіч
Беларусь плануе атрымаць вакцыну "Спутник Лайт" у ліпені – Піневіч
Sputnik Беларусь
Кіраўнік беларускага Міністэрства аховы здароўя спрагназаваў развіццё сітуацыі ў сувязі з выяўленнем у краіне індыйскага штаму каронавіруса. 25.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-25T17:55+0300
2021-06-25T17:55+0300
2021-06-25T17:47+0300
навіны
у беларусі
у свеце
грамадства
галоўнае
беларусь
вакцына "спутник лайт"
вакцына
дзмітрый піневіч
міністэрства аховы здароўя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/03/1046814546_0:0:3000:1688_1920x0_80_0_0_fcb8f3d37450ae6ed874000e84ba49da.jpg
МІНСК, 25 чэр - Sputnik. Беларусь разлічвае атрымаць расійскую вакцыну ад каронавіруса "Спутник Лайт" у ліпені, заявіў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.Расійская аднадозавая вакцына ад COVID-19 "Спутник Лайт" была зарэгістраваная ў Беларусі ў пачатку чэрвеня. Дзяржрэгістрацыя выдадзена на адзін год.У цяперашні час у рэспубліцы для вакцынацыі ад каронавіруса даступны кітайскі прэпарат "Синофарм" і расійскі "Спутник V".Па словах кіраўніка Міністэрства аховы здароўя, расійскага прэпарата ў рэгіёне дастаткова. "Ліст чакання і наяўнасць вакцын у запасе фактычна ідэнтычныя", - удакладніў Піневіч.Ён дадаў, што пасля вакцынацыі найбольш неабароненых катэгорый грамадзян, "мы пяройдзем да вакцынацыі больш шырока". Разам з тым, звярнуў увагу Піневіч, што ў Мінску з сённяшняга дня павялічылася колькасць пунктаў вакцынацыі - атрымаць прышчэпку можна ў буйных ТРЦ.Пры гэтым, як заявіў Аляксандр Лукашэнка, пакуль у краіне не будуць уводзіць абавязковую вакцынацыю насельніцтва ад каронавіруса.Індыйскі штам ў БеларусіНа гэтым тыдні, 23 чэрвеня, Міністэрства аховы здароўла заявіў, што ў краіне выяўлены першыя выпадкі заражэння індыйскім штамам каронавіруса - інфіцыраваных зайшлі ў Мінску.Піневіч у сваю чаргу ўпэўнены, што нічога звышнатуральнага ў гэтым няма. Як і ў тым, што некалькі месяцаў таму ў Беларусь прыйшоў брытанскі штам.Паводле яго слоў, "мы трымаем у гатоўнасці ложкавы фонд да прыёму пацыентаў".Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/03/1046814546_222:0:2889:2000_1920x0_80_0_0_9b759dc403382e514b626405119e352c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, у свеце, грамадства, галоўнае, беларусь, вакцына "спутник лайт", вакцына, дзмітрый піневіч, міністэрства аховы здароўя
навіны , у беларусі, у свеце, грамадства, галоўнае, беларусь, вакцына "спутник лайт", вакцына, дзмітрый піневіч, міністэрства аховы здароўя
Беларусь плануе атрымаць вакцыну "Спутник Лайт" у ліпені – Піневіч
Кіраўнік беларускага Міністэрства аховы здароўя спрагназаваў развіццё сітуацыі ў сувязі з выяўленнем у краіне індыйскага штаму каронавіруса.
МІНСК, 25 чэр - Sputnik. Беларусь разлічвае атрымаць расійскую вакцыну ад каронавіруса "Спутник Лайт" у ліпені, заявіў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.
Расійская аднадозавая вакцына ад COVID-19 "Спутник Лайт" была зарэгістраваная ў Беларусі ў пачатку чэрвеня. Дзяржрэгістрацыя выдадзена на адзін год.
У цяперашні час у рэспубліцы для вакцынацыі ад каронавіруса даступны кітайскі прэпарат "Синофарм" і расійскі "Спутник V".
"Мы зрабілі заяўку на вакцыну "Спутник Лайт". У ліпені плануем яе атрымаць. І да навучальнага года хацелі б ахапіць у тым ліку наша студэнцтва гэтай вакцынай, каб паэтапна вакцынаваць тую катэгорыю насельніцтва, якая пераносіць найбольш лёгка, але можа з'яўляцца крыніцай заражэння для іншых", - сказаў Піневіч.
Па словах кіраўніка Міністэрства аховы здароўя, расійскага прэпарата ў рэгіёне дастаткова. "Ліст чакання і наяўнасць вакцын у запасе фактычна ідэнтычныя", - удакладніў Піневіч.
Ён дадаў, што пасля вакцынацыі найбольш неабароненых катэгорый грамадзян, "мы пяройдзем да вакцынацыі больш шырока". Разам з тым, звярнуў увагу Піневіч, што ў Мінску з сённяшняга дня павялічылася колькасць пунктаў вакцынацыі - атрымаць прышчэпку можна ў буйных ТРЦ.
Пры гэтым, як заявіў Аляксандр Лукашэнка, пакуль у краіне не будуць уводзіць абавязковую вакцынацыю насельніцтва ад каронавіруса.
На гэтым тыдні, 23 чэрвеня, Міністэрства аховы здароўла заявіў, што ў краіне выяўлены першыя выпадкі заражэння індыйскім штамам каронавіруса - інфіцыраваных зайшлі ў Мінску.
Піневіч у сваю чаргу ўпэўнены, што нічога звышнатуральнага ў гэтым няма. Як і ў тым, што некалькі месяцаў таму ў Беларусь прыйшоў брытанскі штам.
"Мы ў нейкай ступені чакаем магчымы рост захворвання, але не думаю, што ён будзе значным, тым больш што пытанне значнасці росту захворвання заключаецца ў тым, гатова сістэма аховы здароўя або не гатова", - сказаў міністр.
Паводле яго слоў, "мы трымаем у гатоўнасці ложкавы фонд да прыёму пацыентаў".