19:29 18 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Ігракі БАТЭ пасля гола ў вароты Баера

Імёны лепшых футбалістаў Беларусі назавуць у пятніцу

© REUTERS/ Vasily Fedosenko
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
57 0 0

Ва ўрачыстай цырымоніі “Зорны мяч 2015” вызначацца пераможцы па шэрагу намінацый як камандных, так і індывідуальных.

МІНСК, 11 сне —Sputnik. Імёны лепшых футбалістаў па выніках мінулага сезону чэмпіянату Беларусі стануць вядомы ў пятніцу, паведамілі Sputnik ў прэс-службе Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" (АБФФ).

11 снежня ў канцэртнай зале "Prime Hall" адбудзецца святочная цырымонія закрыцця футбольнага сезона-2015 у Беларусі. Удзел у мерапрыемстве прымуць прадстаўнікі ўсіх беларускіх ліг, а таксама ветэраны айчыннага футбола.

"Падчас цырымоніі будуць названы пераможцы сезона па шэрагу камандных і індывідуальных намінацый у вялікім футболе, а таксама наймацнейшыя ігракі па пляжным футболе і міні-футболе", —паведамілі Sputnik у АБФФ.

Суразмоўцы агенцтва распавялі, што весці цырымонію будуць Уладзімір Навіцкі і Ганна Эйсмант.

Чэмпіянат Беларусі па футболе завяршыўся ў лістападзе. Уладальнікам чэмпіёнскага тытула стаў барысаўскі БАТЭ — у 26 турах "жоўта-сінія" набралі 65 ачкоў. Другое месца ў мінскага "Дынама" (53), трэці радок заняў салігорскі "Шахцёр" (49). Пакінуў вышэйшую лігу ФК "Гомель2 які набраў 18 балаў. У той жа час у эліту беларускага футбола з першай лігі змаглі прабіцца "Іслач", "Гарадзея" і "Крумкачы".

Тэги:
Футбол, Спартыўная дысцыпліна, Спорт, Чэмпіянат Беларусі па футболе, АБФФ, ФК БАТЭ, Prime-Hall, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы