02:46 23 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.47
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
31 0 0

Мюнхенцы абыгралі "Бенфіку" дзякуючы галу Відаля на самым пачатку сустрэчы, а форвард "Барсы" Суарэс абыграў дзесяцерых гульцоў "Атлетыка".

МІНСК, 5 кра — Sputnik. Іспанская "Барселона" атрымала перамогу ў першым чвэрцьфінальным матчы Лігі чэмпіёнаў супраць мадрыдскага "Атлетыка", у паралельным паядынку мюнхенская "Баварыя" святкавала перамогу над партугальскай "Бенфікай".

У аўторак праз невялікую паўзу Ліга чэмпіёнаў вярнулася на еўрапейскія футбольныя арэны — стартавалі чарговыя матчы накаўт-раўнда самага прэстыжнага еўракубкавага турніру Старога Свету.

У Барселоне на стадыёне "Камп Ноў" мясцовая каманда прымала гасцей са сталіцы Іспаніі — мадрыдскі "Атлетыка". Лік на 25-й хвіліне адкрыў Фернанда Торэс, аднак ужо праз дзесяць хвілін гульні ён пакінуў поле, атрымаўшы другую жоўтую картку. Колькаснай перавагай скарысталіся гаспадары: на 63-й хвіліне Луіс Суарэс зраўняў лічбы на табло, а на 74-й уругваец вызначыўся дублем.

Быстрый гол на своем поле...Команду Гвардиолы ждет настоящий бой в Лиссабоне
© REUTERS / MICHAEL DALDER
Каманда Гвардыёлы святкуе перамогу

Выніковы лік — 2: 1. Сустрэча ў адказ каманд адбудзецца на мадрыдскім стадыёне "Вісэнтэ Кальдэрон" 13 красавіка.

Вікторыю ў паралельным матчы святкавалі футбалісты мюнхенскай "Баварыі", якія прымалі на "Альянц Арэне" партугальскую "Бенфіку". Паядынак завяршыўся з лікам 1: 0. Адзіны гол у складзе пераможцаў у свой актыў запісаў Артура Відаль (2-я хвіліна).

Сустрэча ў адказ каманд адбудзецца ў Лісабоне 13 красавіка.

Тэги:
Спартыўная дысцыпліна, Спорт, Футбол, Ліга Чэмпіёнаў, ФК Баварыя, ФК Атлетыка (Мадрыд), ФК Барселона, Увесь свет

Галоўныя тэмы