21:17 18 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.52
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.49
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
21 0 0

Беларус у кваліфікацыі, якая адбылася ў панядзелак, набраў 625,5 ачкі і заняў 8-е месца

МІНСК, 8 жні — Sputnik. Беларускі стралок выйшаў у фінал спаборніцтваў па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі на дыстанцыі 10 метраў на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра.

Беларускі спартовец у кваліфікацыі, якая прайшла ў панядзелак, набраў 625,5 ачкі і заняў 8-е месца.

Лепшым у кваліфікацыі быў італьянец Нікола Кампрыяні — у яго вынік 630,2 ачка, другім стаў расіянін Уладзімір Масленікаў (629), трэцім — харват Петэр Гарсэй (628).

Пры гэтым італьянскі спартсмен усталяваў падчас кваліфікацыі алімпійскі рэкорд.

У фінал таксама прабіліся два ўкраінскія спартсмены, прадстаўнікі Венгрыі і Індыі.

Выніковыя спаборніцтвы ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі на 10 метраў у мужчын адбудзецца таксама сёння.

Тэги:
Алімпійскія гульні-2016, Бразілія

Галоўныя тэмы