12:25 15 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.49
  • EUR3.01
  • 100 RUB3.45
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
Беларусы ў Рыа: спадзяванні і перамогі (7)
21 0 0

Велагоншчыца прызналася, што была гатовая да заезду на мокрай трасе: на ровар усталявалі іншыя покрыўкі і змазалі яго спецыяльнай змазкай.

МІНСК, 10 жні — Sputnik. Дождж і вецер перашкодзіў заняць больш высокае месца ў гонцы з раздзельным стартам на Алімпіядзе, заявіла пасля заезду беларуская спартсменка Алена Амялюсік.

У сераду Амялюсік стала 11-й на трасе ў Рыа-дэ-Жанейра, яна прыйшла да фінішу з вынікам 46 хвілін 5,73 секунды.

"Надвор'е, асабліва спачатку гонкі, уносіла свае карэктывы: моцны дождж, вецер… Давялося трохі зменшыць хуткасць, каб не ўпасці, мяне матляла па трасе прыстойна", — цытуе БелТА словы велагоншчыцы.

Амялюсік таксама распавяла, што была гатовая да заезду на мокрай трасе: выкарыстоўваліся покрыўкі для дажджу, ціск у якіх давялося паменшыць, а таксама спецыяльная змазка для ровара.

Беларуская велагоншчыца ў групавой гонцы ў Рыа заняла 13-е месца.

Тэмы:
Беларусы ў Рыа: спадзяванні і перамогі (7)
Тэги:
Веласіпедны спорт, Алімпійскія гульні-2016, Бразілія

Галоўныя тэмы