19:06 12 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.64
  • EUR3.14
  • 100 RUB3.43
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
Беларусы ў Рыа: спадзяванні і перамогі (7)
3421

У медальным заліку ў беларускай каманды здарыўся перапынак, калумніст Sputnik Уладзімір Несцяровіч з алімпійскага Рыа вырашыў нагадаць пра пакуль самы паспяховы для беларускай зборнай дзень.

У суботу, 13 жніўня, беларускія журналісты з самай раніцы адчувалі сябе ў ролі паляўнічых сабак. Нас доўга не кармілі добрымі інфармацыйнымі нагодамі, ні хвалілі за трапныя словы і яркія вобразы, як быццам рыхтавалі да таго, што давядзецца шмат бегаць, высалапіўшы язык. Мы імкнуліся ў поле (прабачце, на спартыўныя арэны), каб лавіць кожны ўздых, погляд і рух нашых атлетаў і гнаць іх затым пад прыцэлы фота і відэакамер, дыктафонаў і ўсякага роду гаджэтаў.

Напярэдадні нас павабілі першым медалём. Гэта было хвалююча і ўзрушальна, але відавочна яшчэ не тое. Эмоцыі, нерастрачаная энергія рваліся вонкі, а выхаду не знаходзілі.

Нам вельмі патрэбныя былі героі. І яны з'явіліся.

Спачатку ў выглядзе невысокага, стройнага, злёгку сарамлівага, але пры гэтым надзвычай мэтанакіраванага батутысты Уладзіслава Ганчарова. Усяго дваццаці гадоў ад роду. Зрэшты, узрост не галоўнае: у яго паслужным спісе ўжо нямала спартыўных узнагарод. Да прыкладу, летась, на першых Еўрапейскіх гульнях, Улад заваяваў дзве сярэбраныя ўзнагароды (індывідуальна і ў сінхронных скачках). Медалі такой жа вартасці ён атрымаў на чэмпіянаце свету. Ужо сёлета на чэмпіянаце Еўропы двойчы станавіўся пераможцам і адзін раз срэбным прызёрам. Значыць, да п'едэстала прывучаны.

Олимпийский чемпион в прыжках на батуте Владислав Гончаров
© Sputnik Владимир Нестерович
Алімпійскі чэмпіён у скачках на батуце Уладзіслаў Ганчароў

І ў Рыа ў Гончарова ўсё склалася. Уласна, што значыць, склалася? Ён сам усё зрабіў. Спакойна, выразна, упэўнена, не вытрымаўшы ў самы адказны момант. А вось яго галоўныя супернікі — прадстаўнікі Кітая — захваляваліся. Хоць гэта гучыць дзіўна: мы прывыклі, што кітайскія атлеты ва ўсіх відах спорту — гэткія ўстойлівыя салдацікі, без нерваў і эмоцый. Але яны пару разоў памыліліся, Улад жа адскакаў i без памылак.

Владислав Гончаров с тренером Ольгой Власовой
© Sputnik Владимир Нестерович
Уладзіслаў Ганчароў з трэнерам Вольгай Уласевай

Трэнер нашых батутыстаў Вольга Уласевай таксама стварае ўражанне чалавека з цвёрдым характарам, строгага і патрабавальнага да сваіх падапечных, але і яна не жалезная — калі стала зразумела, што Улад стаў чэмпіёнам Гульняў, плакала проста перад тэлекамерамі.

А сам герой, напэўна, не зусім разумеў, што адбылося: на цырымоніі ўзнагароджання трымаўся сціпла, ціха, адчуваючы няёмкасць. Гэта кітайцы, 27-гадовы Дон Дон і 24-гадовы чэмпіён свету 2015 года Гао Лэй бегалі са сцягамі, пазіравалі, быццам гэта яны — лепшыя. Уладу да павышанай увагі да сваёй асобы яшчэ трэба будзе прывыкаць.

Як і штангісту Вадзіму Стральцову, які заваяваў 13 жніўня срэбраны медаль. Ішоў, праўда, на золата, пра што напярэдадні катэгарычна і безапеляцыйна заявіў трэнер Віктар Шэршукоў: "Вадзім стане першым! Так і запішыце". Запісалі. Пакуль выкраслілі. Хоць Стральцоў, знаходзячыся ў статусе чэмпіёна свету, усяляк імкнуўся давесці, што ён — самы моцны, і да апошняй адпушчанай рэгламентам магчымасці спрабаваў апярэдзіць свайго галоўнага суперніка — Сахраба Марадзі з Ірана. Двойчы Вадзім ішоў "на абгон", імкнучыся штурхнуць штангу вагой 230 кг, што выводзіла яго на першае месца, але няўдала. Знерваваўся, схапіўся за галаву. Гэта — максімум эмоцый, якія праявіў Стральцоў на памосце.

Серебряный призер Олимпийских игр в Рио-де-Жанейро белорус Вадим Стрельцов
© Sputnik Владимир Нестерович
Сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра беларус Вадзім Стральцоў

Зноў жа, у адрозненне ад замежнікаў: кожны з іх мог бы прэтэндаваць на вядучую ролю ў якім-небудзь тэатры. Яны маліліся перад падыходам да вагі, штосьці крычалі, заклікалі публіку ім апладзіраваць, скакалі, цалавалі штангу, падалі на калені. Асабіста мне хацелася ім крыкнуць "Брава! Біс!", але ледзьве стрымаўся.

Литовский штангист Ауримас Дидзбалис, занявший третье место на Играх-2016
© Sputnik Владимир Нестерович
Літоўскі штангіст Аурымас Дідзбаліс, які заняў трэцяе месца на Гульнях-2016

А нашы, што Вадзім Стральцоў, што Аляксандр Берсані, проста выходзілі, рабілі сваю працу — і практычна нуль эмоцый. Фатографы і тэлевізійшчыкі такіх не любяць. У адрозненне ад гледачоў, якія запаўняюць алімпійскія арэны. Яны падбадзёрваюць ўсіх — і пераможцаў, і тых, хто прайграў.

Вось у нашу абаяльную Сашу Герасіменю, якая ў гэты ж дзень заваявала бронзу, па-мойму, закахалася большая частка наведвальнікаў Алімпійскага воднага цэнтра. Ужо мужчынская дакладна. А развясёлыя і жыццярадасныя бразільскія і нарвежскія заўзятары наогул ледзь не выпалі з трыбуны, калі Аляксандра на цырымоніі ўзнагароджання апынулася блізка да іх. Саша спрабавала стрымліваць усмешку, але хіба можна гэта рабіць пад голасны ор "Belarus I love you!". Уявіце, што здарылася з хлопцамі, калі яна паслала ім паветраны пацалунак. Oh, meu Deus!

Белорусская пловчиха Александра Герасименя выиграла бронзовую награду на Играх-2016
© Sputnik Владимир Нестерович
Беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя выйграла бронзавую ўзнагароду на Гульнях-2016

Аляксандра наогул любіць здзіўляць. У першую чаргу ў басейне. Пасля лонданскай Алімпіяды, дзе яна заваявала дзве сярэбраныя ўзнагароды, многія спісалі Герасіменю ў запас, маўляў, свае лепшыя секунды яна ўжо паказала.

Яе трэнер Алена Клімава кажа, што Саша — максімаліст, заўжды настроена на поспех, і цяперашні — менавіта Сашын, яе асабіста, яе характару, волі, цярпення.

Александра Герасименя на пьедестале вместе с датчанкой Перниллой Блуме (первое место) и американкой Симоней Мануэль (второе)
© Sputnik Владимир Нестерович
Аляксандра Герасіменя на п"едэстале разам з датчанкай Пернілайй Блюм (першае месца) і амерыканкай Сымон Мануэль (другое)

Герасіменя зноў згадала свету пра сябе.

Яна — адзін з арыенціраў для астатніх спартсменаў. У тым ліку і тых, хто яшчэ не выступіў на Алімпіядзе ў Рыа.

Тэмы:
Беларусы ў Рыа: спадзяванні і перамогі (7)
Тэги:
Спартыўная дысцыпліна, Алімпійскія гульні-2016, Бразілія

Галоўныя тэмы