19:30 20 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Марына Літвінчук(Беларусь)

Беларуска Літвінчук выйшла ў паўфінал байдарак-адзіночак на Гульнях-2016

© Sputnik / Рамиль Ситдиков
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
1910

Беларуская спартсменка стартавала па чацвёртай вадзе і на фінішы прайграла толькі венгерцы Дануце Козак, адставанне склала менш секунды.

МІНСК, 17 жні — Sputnik. Беларуская вяслярка Марына Літвінчук выйшла ў паўфінал спаборніцтваў байдарак-адзіночак на дыстанцыі 500 метраў на Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра.

Кваліфікацыйныя заезды адбыліся ў сераду. За выхад у паўфінал Беларусь змагалася з Венгрыяй, Паўднёвай Афрыкай, Германіяй, Турцыяй, Бразіліяй і Палаў. У 1/2 прайшлі спартсменкі, якія занялі месцы з першага па шостае.

Беларуска прыйшла да фінішу з другім вынікам — 1 хвіліна 53,96 секунды. Апярэдзіла яе трохразовая алімпійская чэмпіёнка прадстаўніца Венгрыі Данута Козак (1 хвіліна 53,42 секунды).

Паўфінальныя заезды адбудуцца ў сераду а 16:42 па мінскім часе.

Тэги:
Грэбля на байдарках і каноэ, Алімпійскія гульні-2016, Бразілія, Беларусь

Галоўныя тэмы