Беларускі Ляпешка і Літвінчук выступяць у фінале Гульняў-2016

© REUTERS / Murad SezerНадзея Ляпешка і Марына Літвінчук
Надзея Ляпешка і Марына Літвінчук - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У фінале, які адбудзецца ў аўторак, саперніцамі беларусак стануць спартсменкі з Венгрыі, Германіі, Польшчы, Расіі, Казахстана, Украіны і Аўстраліі.

МІНСК, 16 жні — Sputnik. Беларускія байдарачніцы Надзея Ляпешка і Марына Літвінчук выступяць у фінале двоек на дыстанцыі 500 метраў на Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра.

Дар'я Навумава - Sputnik Беларусь
Радыё
Рыа-2016: беларусы перапынілі медальную "засуху", шаманім далей

У панядзелак прайшлі паўфінальныя заезды. Беларускі дуэт, які выступаў у першай 1/2, заняў першае месца — 1 хвіліна 42,28 секунды. Другімі да фінішу прыйшлі ўкраінкі Іна Грышчун і Анастасія Тодарава (1 хвіліна 43,36 секунды). Трэцімі ў фінал прабіліся спартсменкі з Аўстраліі Аліса Бернэт і Алісса Бул (1 хвіліна 44,29 секунды).

З другога паўфінальнага заезда ў вырашальную стадыю выйшлі байдарачніцы з Польшчы, Расіі і Казахстана.

Акрамя гэтага, у фінале выступяць пераможцы папярэдніх стартаў каманды Венгрыі і Германіі.

Фінал адбудзецца ў аўторак, 16 жніўня, а 15:20 па мінскім часе.

Стужка навiн
0