14:09 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Ігар Бокій на дыстанцыі 200 метраў

Ігар Бокій заваяваў другі залаты медаль у Рыа-2016

© REUTERS/ Sergio Moraes
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
1410

Беларуская медальная скарбонка папоўнілася яшчэ адной узнагародай вышэйшай пробы, і Ігар Бокій стаў сяміразовым паралімпійскім чэмпіёнам.

МІНСК, 11 вер — Sputnik. Ігар Бокій заваяваў другі залаты медаль Паралімпійскіх гульняў у Рыа на дыстанцыі 200 метраў комплексным плаваннем SM13, паведамляе сайт Паралімпійскага камітэта Беларусі.

Беларускі атлет прайшоў дыстанцыю за 2 хвіліны 4,02 секунды, палепшыўшы ўласны паралімпійскі рэкорд, які ўсталяваў напярэдадні ў папярэднім заплыве.

Гэта сёмы залаты медаль у кар'еры Ігара Бокія і другi для беларускай зборнай у Рыа-дэ-Жанейра. У Рыа Ігар Бокій выступіць яшчэ ў пяці дысцыплінах, у кожнай з якіх будзе прэтэндаваць на подыум.

У гэты ж дзень беларуска Наталля Шавель стала сёмай на дыстанцыі 50 м батэрфляем. Арына Качан — пятая ў спаборніцтвах дзюдаістак у катэгорыі +70 кг. На пятым месцы скончыў выступы ў скачках у даўжыню Сяргей Бурдук.

Акрамя беларуса ў плаванні золата Паралімпійскіх гульняў заваявалі калумбіец Карлас Серано Саратоў (100 м брасам SB7), кітаец Цын Сюй (50 м вольным стылем S6), амерыканец Рой Перкінс (50 м батэрфляем S5), украінец Дзмітрый Вінаградзец (50 м на спіне S3), украінец Максім Крыпак (100 м на спіне S10), амерыканка Элізабэт Маркс (100 м брасам SB7), украінка Лізавета Мярэшка (50 м вольным стылем S6), кітаянка Сі Хань Сюй (50 м батэрфляем S5), кітаянка Цю Пін Пэн (50 м на спіне S3), амерыканка Рэбека Мейерс (200 м комплексам SM13), новазеландка Сафі Паск'е (100 м на спіне S10).

Кітайскія спартсмены ўмацавалі лідэрства ў медальным заліку Паралімпійскіх гульняў-2016 у Рыа-дэ-Жанейра пасля трох спаборніцкіх дзён, маючы ў актыве 26 залатых медалёў.

Акрамя 26 залатых, у скарбонцы кітайскай каманды яшчэ 24 сярэбраных і 19 бронзавых узнагарод. Другімі ідуць брытанцы, якія заваявалі 15 залатых, 8 сярэбраных і 12 бронзавых медалёў. У зборнай Украіны, якая займае трэцяе месца, 12 залатых, 10 сярэбраных і 15 бронзавых узнагарод. У актыве беларускай зборнай, якая займае 21-ы радок у медальным заліку — два залатыя медалі Ігара Бокія і бронза Аляксандра Трыпуця ў кіданні дзіды.

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы