14:42 24 кастрычніка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.32
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
2320

Мінск прыме сусветнае першынство па муай-тай у траўні: Гуркоў заявіў, што будзе абараняць гонар Беларусі на рынгу.

МІНСК, 10 лют — Sputnik. Шматразовы чэмпіён свету па муай-тай беларус Віталь Куркоў вернуты ў шэрагі нацыянальнай зборнай і прыме ўдзел у хатнім Чэмпіянаце свету.

У траўні мінулага года Гуркоў не працягнуў кантракт і быў выключаны са складу нацыянальнай каманды. Такім чынам стала пытанне фінансавання яго ўдзелу на сусветным першынстве ў Швецыі.

Беларускія заўзятары прапанавалі сваю дапамогу і сабралі Гуркову неабходную суму, аднак ад грошай спартовец адмовіўся. Мінспорту дапамагло байцу паехаць у Скандынавію, дзе ён заваяваў 11-ы тытул чэмпіёна свету.

"Уключаны ў шэрагі нацыянальнай каманды і буду абараняць гонар Радзімы і беларускага муай-тай на хатнім Чэмпіянаце свету", — напісаў Гуркоў на сваёй старонцы ў Facebook.

Спартсмен падзякаваў за падтрымку міністру спорту і турызму Аляксандру Шамко, а таксама трэнерскаму штабу.

Чэмпіянат свету па муай-тай пройдзе ў Мінске 3-12 траўня.

Тэги:
муай-тай, спорт, Чэмпіянат свету па муай-тай, Віталь Гуркоў, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы