10:30 22 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.11
Зборная Швецыі па футболе

Футбол: шведы разграмілі беларусаў у кваліфікацыі ЧС-2018

© REUTERS / TT NEWS AGENCY
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
1811

Матч супраць шведаў беларусы правялі з новым галоўным трэнерам Ігарам Крывушэнка, які змяніў на гэтай пасадзе Аляксандра Хацкевіча, звольненага з-за нездавальняючага выніку ў першых чатырох гульнях кваліфікацыі.

МІНСК, 26 сак — Sputnik. Нацыянальная зборная Беларусі па футболе пацярпела разгромнае паражэнне ад каманды Швецыі ў матчы адборачнага турніру Чэмпіянату свету 2018 года з лікам 4:0, паведамляе Sputnik.

Паядынак Швецыя — Беларусь адбыўся ў суботу ўвечары ў Стакгольме на стадыёне Friends Arena. У складзе пераможцаў дакладнымі ўдарамі адзначыліся Эміль Форсберг (11-я хвіліна з пенальці, 49), Маркус Берг (57) і Ісаак Тэлін (77).

Нагадаем, беларусы правялі гэты паядынак пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера — на гэтым тыдні на гэтай пасадзе афіцыйна быў зацверджаны Ігар Крывушэнка. Раней зборную ўзначальваў Аляксандр Хацкевіч, аднак кантракт з ім быў скасаваны ў снежні з-за нездавальняючага выніку ў першых чатырох паядынках кваліфікацыі ЧС-2018.

Пасля сустрэчы са шведамі беларусы працягваюць займаць пяты, перадапошні, радок у папярэдняй групе А:

  1. Швецыя — 10 ачкоў (5 гульняў)
  2. Францыя — 10 (4)
  3. Нідэрланды — 7 (4)
  4. Балгарыя — 6 (4)
  5. Беларусь — 2 (5)
  6. Люксембург — 1 (4)
Тэги:
зборная Беларусі па футболе, футбол, Чэмпіянат свету па футболе-2018, Ігар Крывушэнка, Швецыя, Беларусь

Галоўныя тэмы