03:17 24 кастрычніка 2017
«Радыё Sputnik»
Вікторыя Азаранка, архіўнае фота

Азаранка ўпершыню пасля нараджэння дзіцяці вернецца ў вялікі тэніс

© Sputnik/ Алексей Филиппов
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
811

Суперніцай нашай суайчынніцы стане 73-я ракетка свету японка Рыса Адзакі – гульня адбудзецца ўвечары.

МІНСК, 20 чэр — Sputnik. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка згуляе ў аўторак першы матч пасля нараджэння дзіцяці, гульня адбудзецца ў іспанскай Мальёрцы.

Першай суперніцай Азаранкі стане 73-я ракетка свету Рыса Адзакі з Японіі — гульня пачнецца а 20-й гадзіне па беларускім часе.

Беларуская тэнісістка стала мамай у снежні мінулага года — у сям'і спартсменкі з'явіўся хлопчык Леа.

Напярэдадні турніра Азаранка доўгі час правяла ў Мінску, дзе трэніравалася пад кіраўніцтвам новага трэнера, амерыканца Майкла Джойса, які раней трэніраваў расіянку Марыю Шарапаву.

Азаранка актыўна карыстаецца "Інстаграмам", у якім выкладвае фота з трэніровак або з дзіцем, аднак жаданне годна вярнуцца ў вялікі спорт, мабыць, узяло верх над сацсеткамі — апошняя ілюстрацыя на яе старонцы з'явілася тры дні таму — тэнісістка купалася ў басейне са сваім сынам.

Тэги:
Тэніс, Вікторыя Азаранка, Мальёрка
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы