06:09 04 сакавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.15
  • 100 RUB3.55
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
2320

Фестываль #Пронебо праводзіцца ўжо некалькі гадоў і паспеў прыйсці да спадобы мінчанам і гасцям горада.

МІНСК, 27 ліп — Sputnik. Авіяцыйны фестываль #Пронебо праходзіць гэтымі днямі на аэрадроме Баравая, у яго рамках арганізатары ладзяць тэст-чэмпіянат сусветнага першынства па верталётным спорце.

Чэмпіянат свету па верталётным спорце Беларусь прыме ў ліпені наступнага года, але рыхтавацца да першынства пачалі ўжо сёння.

Арганізатары вырашылі ў гэтым годзе правесці першы тэст-чэмпіянат у рамках штогадовага фестывалю #Пронебо, які праходзіць у гэтыя дні на аэрадроме Баравая. Да 30 ліпеня там змагаюцца 27 экіпажаў за медалі ў сямі дысцыплінах, а гледачы фестывалю, як і заўсёды, маюць магчымасць ацаніць віртуознасць авіяспарстменаў.

Ужо ў наступным годзе аэрадром Баравая спыніць сваю працу. Як заявіў кіраўнік Беларускай федэрацыі авіяцыйнага спорту Аляксандр Цэнцер, ужо у 2018 годзе аэраклуб ДТСААФ "пераязджае" у Ліпкі — там аэрадром падыходзіць па ўсім сусветным стандартам, што і дазволіла рэспубліцы прыняць ЧМ.

Чэмпіянат свету пройдзе з 24 па 29 лiпеня 2018 года, на мінскім аэрадроме будуць змагацца лепшыя пілоты з некалькіх дзесяткаў краін. Дарэчы, на мінулым турніры беларускія пілоты сталі другімі, а тры прадстаўнікі Беларусі патрапілі ў дзясятку лепшых верталётчыкаў свету.

По теме

Трэці фестываль авіяцыйнага спорту #ПРОНЕБО пройдзе на Баравой
Тэги:
пронебо, вертолет, ДТСААФ, Аляксандр Цэнцер, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы