00:25 20 студзеня 2018
«Радыё Sputnik»
Флойд Мэйуэзер-малодшы перамог Конара Макгрэгара

"Бой века": баксёр Флойд Мэйуэзер-малодшы перамог Конара Макгрэгара

© REUTERS/ Joe Camporeale-USA TODAY Sports
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
1210

Галоўны шоў-паядынак года адбыўся ў Лас-Вегасе, у дзесятым раўндзе рэферы тэхнічным накаўтам прысудзіў перамогу Мэйуэзеру.

МІНСК, 27 жні — Sputnik. Баец з ЗША Флойд Мэйуэзер-малодшы перамог тэхнічным накаўтам чэмпіёна свету па версіі Абсалютнага байцоўскага чэмпіянату (UFC) ірландца Конара Макгрэгара.

Паядынак адбыўся ў нядзелю. Мэйуэзер перамог накаўтам у дзесятым раўндзе ў баі па правілах бокса у першай сярэдняй вазе.

Пасля перамогі над Макгрэгарам амерыканскі баец пабіў рэкорд Рокі Марчыяна, атрымаўшы 50-ю перамогу ў 50 баях.

Акрамя таго, 40-гадовы Флойд Мэйуэзер-малодшы заявіў, што бой супраць Макгрэгара — апошні для яго.

Тэги:
бокс, Флойд Мейуэзер-младший, Конор Макгрегор, UFC, ЗША, Лас-Вегас
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы