12:29 20 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.08
Першыя Еўрапейскія гульні, архіўнае фота

Падпісаны кантракт на правядзенне Еўрагульняў у Мінску у 2019 годзе

© Sputnik / Алексей Филиппов
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
Еўрапейскія гульні - 2019 (188)
2020

Ад Беларусі подпісы пад дакументам паставілі мэр Мінска, міністр спорту і першы віцэ-прэзідэнт НАК.

МІНСК, 2 вер — Sputnik. Цырымонія падпісання кантракта паміж Мінскам і Еўрапейскімі алімпійскімі камітэтамі на правядзенне II Еўрапейскіх гульняў адбылася ў беларускай сталіцы 1 верасня, паведамілі Sputnik у Нацыянальным алімпійскім камітэце.

Другія Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску ў 2019 годзе на некалькіх пляцоўках — Мінск-Арэне, абноўленым стадыёне "Дынама", Чыжоўка-Арэне і іншых.

Паводле інфармацыі НАК, з боку Мінска подпіс пад кантрактам паставіў мінскі мэр Андрэй Шорац, кіраўнік Мінспорту Аляксандр Шамко і першы віцэ-прэзідэнт НАК Андрэй Асташэвіч, з боку ЕАК — в.а. прэзідэнта гэтай арганізацыі Янэз Качыянчыч, дырэктар фонду другіх Еўрагульняў Георгій Катулін, генеральны сакратар ЕАК Рафаэле Паньёцы.

Мінск быў абраны сталіцай II Еўрагульняў у кастрычніку 2016 года на пасяджэнні Генасамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу правесці першынство на вышэйшым узроўні. Плануецца, што ў Мінск на гульні прыбудуць каля чатырох тысяч спартоўцаў. У праграму будуць уключаны 15 відаў спорту.

Першыя Еўрапейскія гульні прайшлі ў Баку ў 2015 годзе. Беларускія спартсмены заваявалі 43 медалі: 10 залатых, 11 срэбраных і 22 бронзавыя. У медальным заліку зборная Беларусі заняла сёмае месца.

Тэмы:
Еўрапейскія гульні - 2019 (188)
Тэги:
Европейские игры, спорт, Нацыянальны алімпійскі камітэт, Аляксандр Шамко, Андрэй Шорац, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы