22:29 19 ліпеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.32
  • 100 RUB3.15
ХК Дынама-Мінск, архіўнае фота

Мінскае "Дынама" саступіла на выездзе "Спартаку"

© Sputnik / Виктор Толочко
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
810

У мачце супраць "Спартака" клубу з беларускай сталіцы не ўдалося закінуць ніводнай шайбы ў вароты супернікаў.

МІНСК, 3 вер — Sputnik. Напружаны матч Кантынентальнай хакейнай лігі завяршыўся перамогай маскоўскага "Спартака" і не перапыніў шэраг паразаў ХК "Дынама-Мінск".

Мінчане доўга змагаліся, але ўсё ж саступілі супернікам па булітах (0:1). Раней няўдала для "Дынама" завяршыўся паядынак супраць "Слована" у Браціславе (2:4).

Сталічнае "Дынама" працягне выязную серыю рэгулярнага чэмпіянату КХЛ у панядзелак, 4 верасня. Хакеістам трэба будзе сустрэцца з чарапавецкай "Северсталлю". А 6 верасня заўзятары ўбачаць матч супраць "Сочы". Турнэ завершыцца ў Ніжнім Ноўгарадзе — мінчане згуляюць з "Тарпеда".

Раней хакейны клуб "Дынама-Мінск" прайграў чатыры матчы запар на старце новага сезона КХЛ. Гэты вынік стаў горшым для каманды на дадзеным этапе турніру.

Да паразаў ад "Спартака" і "Слована" сталічны клуб капітуляваў перад фінскім "Ёкерытам" (1:6), падмаскоўным "Віцязем" (0:1) і маскоўскім ЦСКА (1:2 у авертайме).

У пазамінулым сезоне мінчане саступілі ў трох матчах запар на старце КХЛ. На жаль, у гэтым сезоне "зубры" пад кіраўніцтвам Гордзі Дуайера пераўзышлі папярэдняе "дасягненне".

Тэги:
КХЛ, хоккей, ХК Спартак, ХК Дынама (Мінск), Масква, Расія, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы