06:01 18 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Матч КХЛ Дынама-Мінск - Барыс

КХЛ: мінскае "Дынама" атрымала дома другую перамогу запар

© Sputnik / Виктор Толочко
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
1110

Гаспадары маглі атрымаць вікторыю ў асноўны час матчу, але прапусцілі менш чым за хвіліну да фінальнай сірэны. Пераможца вызначыўся ў серыі булітаў.

МІНСК, 5 кас — Sputnik. Хакейны клуб "Дынама-Мінск" атрымаў перамогу ў другім хатнім матчы ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ).

Хоккейный клуб Динамо-Минск перед игрой
© Sputnik / Виктор Толочко
Хакейны клуб "Дынама" перад гульнёй

У сераду, 4 кастрычніка, на "Мінск-Арэне" адбыўся матч рэгулярнага чэмпіянату КХЛ паміж сталічным "Дынама" і "Барысам" (Астана). Гульня завяршылася з лікам 3:2 (1:1, 1:0, 0:1, 0:0, 1:0).

Первая шайба в ворота Юнаса Энрота в исполнении Талгата Жайлауова
© Sputnik / Виктор Толочко
Першая шайба ў вароты Энрота

Дакладнымі кідкамі ў складзе "зуброў" у асноўны час адзначыліся Аляксандр Кітараў (19-я хвіліна) і Куінтон Хаўдэн (38, у большасці). Шайбы ў складзе гасцей на свой рахунак запісалі Талгат Жайлаўаў (13) і Найджэл Доўс (60).

Гол Александра Китарова под занавес первого периода помог хозяевам установить равновесие
© Sputnik / Виктор Толочко
Гол Аляксандра Кітарава напрыканцы першага перыяду

У авертайме пераможца выяўлены не быў, а ў серыі пасляматчавых булітаў поспех быў на баку "бела-сініх": пераможны кідок выканаў Андрэй Сцяпанаў.

Болельщики зубров активно поддерживали команду до победного броска Андрея Степанова
© Sputnik / Виктор Толочко
Заўзятары "зуброў"

За гульнёй на трыбунах "Мінск-Арэны", паводле афіцыйных дадзеных, назіралі 11212 гледачоў.

Первую шайбу в ворота Барыса не засчитали из-за положения вне игры
© Sputnik / Виктор Толочко
Першую шайбу ў вароты "Барыса" не залічылі з-за палажэння па-за гульнёй

Матчам супраць "барсаў" мінчане завяршылі хатнюю серыю. Нагадаем, на гэтым тыдні каманда Гордзі Дуайера буйна абыграла маскоўскае "Дынама" (5:1).

Зараз сталічныя "дынамаўцы" размяшчаюцца на дзесятым радку ў табліцы Заходняй канферэнцыі (22 ачкі пасля 18 матчаў).

Голкипер минского Динамо Юнас Энрот очень помог команде в серии буллитов, отразив три броска
© Sputnik / Виктор Толочко
Юнас Энрот вельмі дапамог "зубрам" і адбіў тры буліты

Наступны паядынак "зубры" правядуць у пятніцу ў Маскве супраць мясцовага "Дынама".

Тэги:
хоккей, ХК Барыс, КХЛ, ХК Дынама (Мінск), Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы