03:31 17 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Ігар Крывушэнка

Футбол: Беларусь паспрабуе набраць ачкі ў матчы супраць Галандыі

© Sputnik / Виктор Толочко
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
7 0 0

Галоўны трэнер беларускай зборнай распавёў пра настроі ў камандзе напярэдадні суботняй гульні супраць галандцаў.

МІНСК, 6 кас — Sputnik. Нацыянальная зборная Беларусі паспрабуе ў кваліфікацыйным матчы Чэмпіянату свету па футболе-2018 супраць зборнай Нідэрландаў набраць ачкі, заявіў галоўны трэнер каманды Ігар Крывушэнка.

У суботу, 7 кастрычніка, на "Барысаў-Арэне" зборная Беларусі пазмагаецца з камандай Галандыі ў межах кваліфікацыі Чэмпіянату свету па футболе, які адбудзецца ў будучым годзе ў Расіі. Пачатак матчу ў 21:45 (па мінскім часе).

"Каманда рыхтуецца, каманда разумее, што патрэбен добры вынік. Што значыць добры вынік? Набраныя ачкі", — сказаў Крывушэнка ў пятніцу на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

У сваю чаргу, абаронца зборнай Сяргей Паліцевіч падкрэсліў, што і адно набранае ачко будзе станоўчым вынікам для каманды. 

Защитник сборной Беларуси по футболу Сергей Политевич
© Sputnik / Виктор Толочко
Абаронца зборнай Беларусі па футболе Сяргей Паліцевіч

Настаўнік зборнай адзначыў, што цяпер у камандзе засяроджаная рабочая атмасфера: гульцы разумеюць, што трэба будзе сур'ёзная гульня, і лёгкай яна не будзе.

Крывушэнка распавёў, што пасля хатняй паразы ад зборнай Швецыі (0:4) была праведзена работа над памылкамі. Са слоў спецыяліста, футбалісты ў плане каманднай тактыкі зрабілі крок наперад. "У плане псіхалогіі? Для гэтага патрэбныя ўдалыя матчы. Любую псіхалогію трэба ўмацоўваць. Спадзяюся, што ўсе футбалісты ў гэтым плане моцныя людзі. З паразы галоўнае рабіць правільную выснову, рухацца наперад у наступным матчы, старацца рэабілітавацца", — сказаў Крывушэнка, звярнуўшы ўвагу, што каманда рухаецца ў правільным кірунку.

Камандзе Крывушэнка трэба будзе правесці яшчэ адзін паядынак у межах адборачнага турніру ЧС-2018: 10 кастрычніка беларусы сустрэнуцца з французскай зборнай.

Гэтыя два матчы для беларускай каманды не маюць ніякага турнірнага значэння. У гэтым адборачным цыкле зборная атрымала толькі адну перамогу (над Болгарыяй — 2:1), дзве гульні завяршыла з нічыйным вынікам (з французамі — 0:0 і люксембуржцамі — 1:1) і прайграла пяць. У групе А беларусы займаюць апошняе месца (5 ачкоў).

Становішча каманд у групе А:

  • Францыя — 17 ачкоў
  • Швецыя — 16
  • Нідэрланды — 13
  • Балгарыя — 12
  • Люксембург — 5
  • Беларусь — 5     
Тэги:
футбол, Чэмпіянат Беларусі па футболе, Галандыя, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы