18:49 21 кастрычніка 2017
«Радыё Sputnik»
Кваліфікацыйны матч Чэмпіянату свету 2018. Беларусь - Нідэрланды

Беларусы прайгралі галандцам у адборы на Чэмпіянат свету па футболе

© Sputnik/ Максим Костьян
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
1610

У другім тайме паміж футбалістамі адбылася невялікая бойка - Мікалай Сігневіч заступіўся за Ігара Стасевіча, якога павалілі на газон.

МІНСК, 8 кас — Sputnik. Нацыянальная зборная Беларусі пацярпела паражэнне ў кваліфікацыйным матчы Чэмпіянату свету па футболе 2018 ад каманды Нідэрландаў.

У суботу, 7 кастрычніка, на "Барысаў-Арэне" зборная Беларусі прымала ў гасцях каманду Нідэрландаў у рамках кваліфікацыі Чэмпіянату свету па футболе, які адбудзецца ў будучым годзе ў Расіі. Сустрэча завяршылася паразай гаспадароў поля з лікам 1:3. Галамі ў складзе "аранжавых" адзначыліся Дэйві Пропер (24-я хвіліна), Ар'ен Робэн (84 з пенальці) і Мэмфіс Дэпай (90). Дакладны ўдар у складзе гаспадароў на свой рахунак запісаў Максім Валадзько (55).

Партнеры по команде поздравляют Максима Володько с голом в ворота Голландии
© Sputnik/ Максим Костьян
Партнёры па камандзе віншуюць Максіма Валадзько з голам у вароты Галандыі

Нагадаем, першая сустрэча каманд таксама завяршылася паразай беларусаў (4:1).

Сёння таксама адбыліся яшчэ два паядынкі ў групе А: шведы на сваім полі разграмілі каманду Люксембурга (8:0), а балгары дома пацярпелі паражэнне ад французаў (0:1).

Главный тренер сборной Нидерландов Дик Адвокат
© Sputnik/ Максим Костьян
Галоўны трэнер зборнай Галандыі Дзік Адвакат

Падапечныя Ігара Крывушэнкі правядуць яшчэ адзін паядынак у рамках адборачнага турніру ЧС-2018: у аўторак, 10 кастрычніка, "белыя крылы" на выездзе сустрэнуцца з французскай зборнай.

Потасовка между белорусскими и голландскими футболистами во втором тайме
© Sputnik/ Максим Костьян
Бойка паміж беларускімі і галандскімі футбалістамі ў другім тайме

Апошні матч для беларускіх футбалістаў не мае ніякага турнірнага значэння. У гэтым адборачным цыкле зборная атрымала ўсяго адну перамогу (над Балгарыяй — 2:1), дзве гульні завяршыла з нічыйным вынікам (з французамі — 0:0 і люксембуржцамі — 1:1) і прайграла шэсць сустрэч.

У групе А беларусы займаюць апошняе месца (5 ачкоў).

Становішча каманд у групе А:

  1. Францыя — 20 ачкоў
  2. Швецыя — 19
  3. Нідэрланды — 16
  4. Балгарыя — 12
  5. Люксембург — 5
  6. Беларусь — 5
Тэги:
сборная Беларуси, футбол, Чэмпіянат свету па футболе-2018, Люксембург, Нідэрланды, Швецыя, Балгарыя, Францыя, Расія, Барысаў, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы