22:45 15 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка

Азаранка можа прыехаць у Мінск на Кубак Федэрацыі

© Sputnik / Артем Бордовский
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
1220

У Мінску спадзяюцца, што адвакаты Азаранкі ў спрэчцы з яе экс-бойфрэндам спрацуюць на высокім узроўні, і яе праблемы спыняцца, што дазволіць ёй удзельнічаць у турнірах.

МІНСК, 9 кас — Sputnik. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка вядзе падрыхтоўку да фінальнага матчу Кубка Федэрацыі, заявіў старшыня Беларускай тэніснай федэрацыі (БТФ) Сяргей Цяцерын.

Фінальны паядынак Кубка Федэрацыі, у якім сустрэнуцца зборныя Беларусі і ЗША, адбудзецца ў Мінску на "Чыжоўка-Арэне" 11-12 лістапада.

"Зараз у нас галоўны старт — Кубак Федэрацыі. Сфарміраваны папярэдні склад каманды. Перамовы адбыліся з дзяўчынамі. Усе вядучыя гульцы на дадзены момант павінны прыняць удзел у паядынку: Азаранка, Сасновіч, Сабаленка, Лапко. Будзе падключана да трэніровак з "асновай" моладзь — Гатоўка, Паўленка. Плануем сабрацца каля 20 кастрычніка", — прыводзіць словы Цяцерына "Спартыўная панарама".

Кіраўнік БТФ дадаў, што на гэтым тыдні, 12 кастрычніка, адбудзецца чарговае паседжанне па справе аб апякунстве над сынам Азаранкі Лео. Рашэнне будзе прымацца па амэрыканскаму заканадаўству, аднак Цяцерын выказаў надзею, што адвакаты дапамогуць беларусцы вырашыць пытанне "ў станоўчы для нас бок".

"Па словах Азаранкі, яна працягвае трэніроўкі і пры спрыяльным збегу абставінаў будзе гатовая згуляць за нацыянальную каманду", — сказаў ён.

Цяцерын адзначыў, што маючы адбыцца фінал — важная і гістарычная падзея. "Супернік у асобе амерыканак вельмі моцны, але спадзяюся, што пры падтрымцы нашых балельшчыкаў і дзякуючы працы, планы якой ужо складзены, зможам парадаваць гледачоў перамогай", — сказаў на заканчэнне Цяцерын.

Нагадаем, Азаранка і бацька яе дзіцяці Білі Маккінг праз суд аспрэчваюць права апекі над дзевяцімесячным Лео. З-за сямейных праблем беларуска была вымушаная прапусціць некалькі турніраў, у тым ліку US Open.

Азаранка ў судзе прадстаўляюць ізраільскі адвакат Зіў Вальнэр і амерыканскі юрыст Лора Васер. Зборная Беларусі ўпершыню ў сваёй гісторыі выступіць у фінале Кубка Федэрацыі. Будучы матч складаецца з пяці паядынкаў: дзве гульні ў адзіночным разрадзе (у першы дзень), дзве адзіночныя і адна парная сустрэча (у другі).

Тэги:
большой теннис, женский теннис, теннис, Кубак Федэрацыі, Беларуская тэнісная федэрацыя, Сяргей Цяцерын, Вікторыя Азаранка, ЗША, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы