22:43 19 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч і амерыканка Кока Вандэвеге

Фінал Кубка Федэрацыі адкрые матч Аляксандры Сасновіч і Како Вандэвеге

© Sputnik / Ирина Петрович
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
1210

Першым матчам у фінале Кубка Федэрацыі стане паядынак паміж беларускай Аляксандрай Сасновіч і амерыканкай Како Вандэвеге.

МІНСК, 10 ліс — Sputnik. Фінал Кубка федэрацыі на корце "Чыжоўка-Арэны" адкрыюць 11 лістапада ў 14:30 другая ракетка беларускай зборнай па тэнісе Аляксандра Сасновіч і першая ракетка амерыканскай зборнай Како Вандэвеге, стала вядома падчас лёсавання, якое прайшло сёння ў Мінскай гарадской ратушы.

Другім матчам у першы фінальны дзень стане гульня паміж першай ракеткай зборнай Беларусі Арынай Сабаленка і амерыканкай Слоан Стывенс.

Теннисистки Арина Соболенко и Слоан Стивенс
© Sputnik / Ирина Петрович
Тэнісісткі Арына Сабаленка і Слоан Стывенс

У другі фінальны дзень, 12 лістапада, у 13:30 на корце сустрэнуцца першыя нумары абедзвюх каманд Арына Сабаленка і Како Вандэвеге. Пазней згуляюць матч Аляксандра Сасновіч і Слоан Стывенс, а затым пройдзе парная гульня паміж беларускім дуэтам Вера Лапко — Лідзія Марозава і амерыканскімі спартсменкамі Шэлбі Роджерс — Элісан Рыске.

Белорусский дуэт Вера Лапко – Лидия Морозова и американские спортсменки Шелби Роджерс и Элисон Риске
© Sputnik / Ирина Петрович
Беларускі дуэт Вера Лапко - Лідзія Марозава і амерыканскія спартсменкі Шэлбі Роджерс і Элісан Рыске

Згодна з рэгламентам спаборніцтваў, перад другім гульнявым днём капітаны каманд Эдуард Дуброў і Кэці Рыналдзі могуць замяніць гульцоў.

Капитаны команд Эдуард Дубров и Кэти Риналди
© Sputnik / Ирина Петрович
Капітаны каманд Эдуард Дуброў і Кэці Рыналдзі

Фінал Кубка Федэрацыі пройдзе на кортах "Чыжоўка-Арэны". Беларуская каманда ўпершыню выйшла ў фінал, а амерыканскія тэнісісткі ўжо 17 раз заваёўвалі кубак. У розыгрышы Кубка Федэрацыі тэнісісткі беларускай і амерыканскай зборных да гэтага сустракаліся толькі адзін раз: у 2012 годзе амерыканкі абыгралі беларусак на сваім корце з лікам 5:0.

Тэги:
большой теннис, женский теннис, теннис, Кубак Федэрацыі, ЗША, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы