10:13 18 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Грузавікі каманды МАЗ-СПОРТаўта

"МАЗ-СПОРТаўта" плануе ў юбілейным "Дакары" змагацца за подыум

© Sputnik Роман Шантар
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
1520

Каманда адзначае, што мае ўсе магчымасці для таго, каб палепшыць свой леташні вынік.

МІНСК, 16 ліс — Sputnik. Экіпажы беларускай каманды "МАЗ-СПОРТаўта" плануюць завяршыць "Дакар 2018", які называюць адным з самых складаных ралі-рэйдаў за апошнія гады, у тройцы лепшых, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску кіраўнік каманды Сяргей Вязовіч.

Юбілейны, 40-ы па ліку "Дакар" стартуе 6 студзеня наступнага года ў Перу і фінішуе 20 студзеня ў Аргентыне. Беларусы па традыцыі выступяць у гонцы трыма экіпажамі.

Статус-кво

У будучым "Дакары" мазаўцы паедуць ўжо злажаным саставам, абкатаным на "Дакары-2017" і "Шаўковым шляху". Па словах Вязовіча, састаў экіпажаў у будучай гонцы не зменіцца.

"Задачы на гэтую гонку мы ставім перад сабой самыя высокія. Апошні ралі-марафон "Шаўковы шлях" паказаў, што ўсе нашы тры экіпажы гатовыя змагацца не толькі за топ-10, але і за месца на подыюме. У гэтым годзе мы плануем увязацца ў барацьбу за подыюм. Для гэтага ў нас усё ёсць, мы гатовыя", — падкрэсліў кіраўнік "МАЗ-СПОРТаўта".

Тэхнічна беларускія каміёны практычна не змяніліся. Раней каманда паведамляла, што спецыялісты папрацавалі над рухавікамі і трансмісіяй пасля еўразійскага этапа. Таксама на ўсіх гоначных грузавіках ўстаноўлены кандыцыянеры.

Рухавікі, устаноўленыя на МАЗы, таксама засталіся тыя ж — на машынах Сяргея Вязовіча і Аляксея Вішнеўскага ўстаноўлены сілавыя агрэгаты Caterpillar, падрыхтаваныя чэхамі з Buggyra. Грузавік Аляксандра Васілеўскага, па-ранейшаму, будзе рухаць наперад матор Тутаеўскага завода.

На пытанне Sputnik, чым выклікана такое рашэнне, кіраўнік каманды адзначыў, што расійскі матор ужо правераны гадамі, і менавіта на ім Васілеўскі ў мінулым годзе паказаў лепшы вынік каманды. Аднак, па словах Вязовіча, новы рэгламент не дазволіць выкарыстаць гэты матор з цяперашнімі тэхнічнымі характарыстыкамі.

"У наступным годзе мы будзем вымушаныя абмежаваць яго магутнасць рестрыктарамі альбо зменшыць аб'ём для адпаведнасці з рэгламентам", — падкрэсліў кіраўнік "МАЗ-СПОРТаўта".

Погляд у будучыню

Датычна далейшых планаў беларускай каманды — камерцыйны дырэктар Мінскага аўтазавода Генадзь Скітаў распавёў журналістам, што падтрымка завадской каманды будзе працягвацца і ў будучыні, незалежна ад выніку, які пакажуць гоншчыкі на "Дакары 2018".

"Дзмітрыем Сцяпанавічам (Кацярынічам, дырэктарам МАЗа — Sputnik) прынята рашэнне каманду развіваць", — распавёў Скітаў.

У сваю чаргу Вязовіч адзначыў, што за апошнія выступы ў ралі-рэйдах каманда захоўвае станоўчую дынаміку і выказаў упэўненасць у тым, што такая дынаміка захаваецца і на "Дакары 2018".

Мінулы "Дакар" стаў лепшым у гісторыі "МАЗ-СПОРТаўта" — экіпаж Аляксандра Васілеўскага заняў па выніках гонкі шосты радок. У "Шаўковым Шляху" лепшым з МАЗаў стаў каміён Вязовіча, ён скончыў ралі на пятым месцы.

По теме

Клічко за рулём МАЗа: ажыццявілася дзіцячая мара
Тэги:
гонки грузовиков, ралли, гонки, Дакар 2018, "Шаўковы шлях", "МАЗ-СПОРТаўта", Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы