11:20 17 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Чыжоўка-Арэна, архіўнае фота

Суперфінал Кантынентальнага кубка па хакеі пройдзе ў Мінску

© Sputnik / Виктор Толочко
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
2810

Выканкам Міжнароднай федэрацыі хакея прыняў рашэнне аб правядзенні турніру 12-14 студзеня 2018 года ў Мінску.

МІНСК, 5 сне — Sputnik. Па рашэнні Міжнароднай федэрацыі хакея суперфінал Кантынентальнага кубка па хакеі пройдзе ў Мінску 12-14 студзеня. Месцам правядзення турніру стане, хутчэй за ўсё, "Чыжоўка-Арэна".

Асноўным канкурэнтам у барацьбе за правядзенне суперфіналу быў Шэфілд. Але на карысць Мінска сыграў вопыт правядзення міжнародных спаборніцтваў самага высокага ўзроўню, добрая лагістыка і існуючы 5-дзённы бязвізавы ўезд.

Барацьбу за трафей суперфіналу будуць весці чатыры клубы: мінскае "Юнацтва", "Намад" з Астаны, італьянскі "Рытэн" і англійскі "Шэфілд".

Тэги:
хоккей, "Чыжоўка-Арэна", Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы