04:05 23 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.10
  • 100 RUB3.43
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
1410

Уладальнік суботняга срэбранага медаля Максім Гусцік на гэты раз стаў толькі 13-ым.

МІНСК, 17 сне — Sputnik. Беларускі фрыстайліст Антон Кушнір стаў бронзавым прызёрам другога этапу Кубка свету па лыжнай акрабатыцы, які праходзіць у кітайскім Сікрэт-Гардэне.

Алімпійскі чэмпіён Гульняў у Сочы за свой скачок у нядзелю атрымаў 124,34 бала. Першыя два месцы занялі гаспадары КС — Цзя Цанян і Цы Гуанпу.

У мужчынскім спаборніцтве ўдзельнічалі яшчэ пяцёра прадстаўнікоў Беларусі, адзін з іх — Станіслаў Гладчанка — увайшоў у дзесятку наймацнейшых. Уладальнік срэбра першага этапу КС Максім Гусцік паказаў толькі 13-ы вынік. Дзмітрый Мазуркевіч заняў 15-ае месца, Арцём Башлакоў — 17-ае, Дзяніс Восіпаў — 18-ае.

Усяго ў нядзелю спаборнічалі 34 фрыстайліста.

Сярод жанчын лепшай з беларусак сёння стала Ганна Гуськова, заняўшы сёмы радок, трыумфатар Сочы-2014 Ала Цупер стала толькі дзевятай, Аляксандра Раманоўская — 18-ая.

У камандных спаборніцтвах зборная Беларусі займае чацвёрты радок.

Тэги:
Кубак свету па фрыстайле, Антон Кушнір, Кітай, Беларусь

Галоўныя тэмы