10:49 07 красавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.57
  • EUR2.78
  • 100 RUB3.37
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
1910

Апошняя беларуская тэнісістка пакінула турнір, у Мельбурне працягваюць выступаць Аляксандр Васілеўскі і Максім Мірны.

МІНСК, 20 сту — Sputnik. Першая ракетка Беларусі Аляксандра Сасновіч (56-е месца ў рэйтынгу WTA) пацярпела паражэнне ў 1/16 фіналу Адкрытага чэмпіяната Аўстраліі па тэнісе (Australian Open), паведамляе Sputnik.

У паядынку за выхад у 1/8 фіналу беларуска саступіла францужанцы Каралін Гарсіе (8) з лікам 3: 6, 7: 5, 2: 6. Саперніцы правялі на корце дзве гадзіны пяць хвілін.

Наступнай саперніцай спартсменкі з Францыі стане прадстаўніца ЗША Мэдысан Кіз (17).

Зараз барацьбу на турніры працягваюць толькі беларускія тэнісісты: Аляксандр Васілеўскі ў пары з чылійцам Гансам Падліпнікам-Касціла выйшлі ў 1/8 фінала мужчынскага парнага разрада, а Максім Мірны разам з кітаянкай Пэн Шуай у першым крузе спаборніцтваў змешаных пар згуляюць з інтэрнацыянальным дуэтам Андрэа Сесціні Главачкова (Чэхія) / Эдуар Ражэ-Васлен (Францыя).

Тэги:
большой теннис, Australian Open, Аляксандра Сасновіч, Мельбурн, Аўстралія

Галоўныя тэмы