Сабаленка вылецела з Australian Open

© REUTERS / Edgar SuБеларуская тэнесістка Арына Сабаленка
Беларуская тэнесістка Арына Сабаленка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У асноўнай сетцы турніру цяпер засталася толькі адна прадстаўніца Беларусі - Аляксандра Сасновіч.

МІНСК, 16 сту — Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (66-ы нумар у сусветным рэйтынгу) прайграла ў першым крузе Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі (Australian Open), паведамляе Sputnik.

Аляксандра Сасновіч - Sputnik Беларусь
Сасновіч выйшла ў другі круг адкрытага чэмпіяната Аўстраліі

У стартавым паядынку турніру беларускай спартсменцы супрацьстаяла аўстралійка Эшлі Барці (17). Сустрэча завяршылася з лікам 7: 6 (7: 2), 4: 6, 4: 6. Суперніцы правялі на корце дзве гадзіны восем хвілін.

Цяпер Сабаленка працягне выступ у парным разрадзе разам з расіянкай Веранікай Кудзярмётавай. 18 студзеня беларуска-расійскі тандэм будзе змагацца супраць дуэта Сарана Кырсця (Румынія) / Беатрыс Хаддад Майя (Бразілія).

Раней яшчэ адна прадстаўніца Беларусі Аляксандра Сасновіч (56) у першым раўндзе спаборніцтваў была мацнейшая за амерыканскую тэнісістку Хрысціну Макхейл (73) — 6: 3, 6: 2. Наступнай суперніцай беларускі стане харвацкая спартсменка Мір'яна Лучыч-Барані (30).

Стужка навiн
0