22:54 29 лістапада 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR3.08
  • 100 RUB3.41
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
2910

На фінішы беларуска не стала абганяць італьянку Даратэю Вірэр, у якой яна выпадкова выбіла палку.

МІНСК, 20 сту — Sputnik. Трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава стала трэцяй у гонцы пераследу (10 км з 4 агнявымі рубяжамі) на шостым этапе Кубка свету ў італьянскім Антхольцы, паведамляе Sputnik.

Спаборніцкая праграма шостага этапу КС працягнулася ў суботу, 20 студзеня, жаночай гонкай пераследвання. Першай дыстанцыю пераадолела немка Лаура Дальмаер — 29 хвілін 45 секунд (1 промах). Другой да фінішу прыйшла італьянская біятланістка Даратэя Вірэр (2 промахі, 17,3 секунды). Бронзавая ўзнагарода дасталася Домрачавай (2 промахі, 20,2 секунды).

Іншыя прадстаўніцы Беларусі Надзея Пісарава і Дынара Алімбекава занялі 49-е і 50-е месцы адпаведна. Надзея Скардзіна не змагла выйсці на старт. Па інфармацыі "Біятлон online", ёй напярэдадні гонкі стала дрэнна. Трэнерскі штаб да апошняга разлічваў на Скардзіна, але ў дзень гонкі прыняў рашэнне не рызыкаваць.

Сёння таксама адбудзецца мужчынская гонка пераследвання. Пачатак гонкі ў 16:50, у прамым эфіры яе пакажа тэлеканал "Беларусь 5".

Тэги:
биатлон, Надзея Скардзіна, Дар'я Домрачава, Італія

Галоўныя тэмы