09:52 22 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.42
  • 100 RUB3.21
Беларускія лыжнікі Юрый Голуб і Дзмітрый Будзіловіч

Медальны залік Паралімпіяды: Беларусь паднялася на 8-е месца

© REUTERS / Thomas Lovelock
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
Паралімпіяда 2018 у Пхенчхане (10)
1210

Лідзіруюць у медальным заліку Паралімпійскіх гульняў ЗША, на другім месцы - атлеты з Расіі.

МІНСК, 13 сак — Sputnik. Беларусь паднялася ў медальным заліку Паралімпійскіх гульняў у Пхенчхане на восьмае месца, паведамляе ў аўторак Sputnik.

Беларускія паралімпійцы паспяхова выступаюць на спаборніцтвах у Пхенчхане. У аўторак другое золата для зборнай рэспублікі прынёс біятланіст Юрый Голуб. Усяго ў Беларусі на дадзены момант сем медалёў — два залатыя, тры сярэбраныя і дзве бронзы.

Дзякуючы чарговай медалі вышэйшай пробы Беларусь у агульным заліку Паралімпіяды паднялася на восьмае месца. Напярэдадні рэспубліка была на дзевятым месцы па выніках усіх спаборніцтваў.

Лідзіруюць у медальным заліку ЗША (17 медалёў), на другім месцы — расійскія спартсмены, якія выступаюць пад нейтральным сцягам (13), а на трэцім — украінцы (15).

На гэтай Паралімпіядзе Беларусь прадстаўляюць 15 спартсменаў у двух відах спорту: лыжным і біятлоне. Прызавыя для паралімпійцаў-пераможцаў у Беларусі ўстаноўлены ў наступных памерах: 50 тысяч долараў ЗША за золата, 30 тысяч — за серабро і 20 тысяч — за бронзу.

Тэмы:
Паралімпіяда 2018 у Пхенчхане (10)
Тэги:
медальны залік, Біятлон, Паралімпійскія гульні - 2018, Пхенчхан, Паўднёвая Карэя
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы