01:40 16 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.49
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.46
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
4320

З вынікам 22 хвіліны 19,3 секунды Саханенка выйграла лыжную гонку на 7,5 км класічным стылем сярод спартсменак з парушэннямі зроку.

МІНСК, 17 сак — Sputnik. Беларуская лыжніца Святлана Саханенка стала трохразовай чэмпіёнкай Паралімпійскіх гульняў у Пхенчхане.

Гэта трэцяя залатая ўзнагарода ў Пхенчхане для 28-гадовай спартсменкі. 12 сакавіка яна выйграла лыжную гонку на 15 км вольным стылем, 14 сакавіка — спрынт на 1,5 км вольным стылем. У біятлоннай спрынтарскай гонцы на 6 кіламетраў яна таксама атрымала бронзу.

Беларус Юрый Голуб сёння заваяваў бронзу ў лыжнай гонцы на 10 км класічным стылем сярод спартсменаў з парушэннямі зроку (24.37,1). Золата атрымаў 39-гадовы канадзец Браян Макківер.

Трохразовая паралімпійская чэмпіёнка плануе таксама выступіць у лыжнай эстафеце, якая адбудзецца ў Пхенчхане ў заключны дзень Гульняў, 18 сакавіка.

Усяго на рахунку беларускіх паралімпійцаў у Пхенчхане ўжо 12 узнагарод — 4 золата, 4 срэбра і 4 бронзы, яны займаюць 8-е месца ў медальным заліку.

По теме

Паралімпіяда 2018 у Пхенчхане
Тэги:
Паралімпійскія гульні - 2018, Святлана Саханенка, Пхенчхан, Паўночная Карэя

Галоўныя тэмы