13:10 28 лістапада 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR3.08
  • 100 RUB3.41
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
2910

Лідэр беларускай зборнай зрабіла толькі адзін промах на агнявых рубяжах, што дазволіла ёй перамагчы ў Цюмені.

МІНСК, 26 сак — Sputnik. Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава стала першай у апошнім жаночым мас-старце біятлоннага сезона 2017/18.

Выніковая гонка бягучага біятлоннага сезона прайшла ў нядзелю 25 сакавіка на стадыёне "Жамчужына Сібіры".

Лідэр беларускай жаночай зборнай прайшла трасу за 35 хвілін і 27 секунд. Пры гэтым Домрачава зрабіла ўсяго адзін промах, што дазволіла ёй падняцца на першую прыступку пастамента.

Другой на фінішы была славацкая біятланістка Паўліна Фіялкава — яна таксама з адным промахам прайграла беларусцы ўсяго 1,8 секунды. Трэцяй фініш перасекла францужанка Анаіс Шэвалье (6,6, без промахаў).

Надзея Скардзіна ў выніковым пратаколе заняла 16-ы радок (50,1, 1 промах), Ірына Крыўко — 24-ы (+1:36,1, 2 промахі).

Па выніках бягучага сезона вялікі Крышталёвы глобус атрымала фінская спартсменка Кайса Мякяряйнен.

Тэги:
мас-старт, Біятлон, Дар'я Домрачава

Галоўныя тэмы