21:26 08 мая 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.06
  • 100 RUB3.42
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
18 0 0

Прэзідэнт апрабаваў прадукцыю аўстрыйскага вытворцы і застаўся задаволены.

МІНСК, 29 сак — Sputnik. Аўстрыйская кампанія Fischer можа адкрыць вытворчасць лыжнага інвентару ў Беларусі, заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з прызёрамі Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2018 года.

"Усе праблемы зімовых відаў спорту абмяркуем на бліжэйшым нарадзе. Тым больш, усе даручэнні я асабіста раздаў. І лыжы, і палкі — з "Фішэрам" вядзем перамовы. Яны ўжо гатовыя з Украіны перанесці сюды вытворчасць. Таму што з Украіны зачыненыя на Расію пастаўкі. Ім лепш тут працаваць", — цытуе Лукашэнку БелТА.

Паводле слоў прэзідэнта, ён ужо апрабаваў спартыўны інвентар кампаніі Fischer. Лукашэнка пахваліў лыжы.

"Калі яны перанясуць сюды вытворчасць, гэта будуць лыжы для падрыхтоўкі спартсменаў высокага ўзроўню. А далей ужо індывідуальна будзеце падбіраць", — працягнуў беларускі лідэр.

Лукашэнка таксама звярнуў увагу на неабходнасць вытворчасці айчыннага спартыўнага інвентара. А набыццё замежнага, найбольш сучаснага і перадавога будзе вырашацца ў кожным канкрэтным выпадку для спартсменаў высокага класа.

Ён не пакінуў па-за ўвагай інвентар для атлетаў-паралімпійцаў. "Калі трэба хлопцам і дзяўчатам — у рэшце рэшт трэба купіць і прывезці сюды самыя сучасныя. Іх жа няшмат патрэбна", — адзначыў Лукашэнка.

Пры гэтым ён дадаў, што, магчыма, у Беларусі змогуць у гэтым кірунку сканструяваць нават лепшыя мадэлі, чым ёсць у свеце.

Тэги:
лыжы, біатлон, Fischer, Аляксандр Лукашэнка, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы