23:23 15 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.19
Галоўны трэнер мінскага Дынама Гордзі Дуайер, архіўнае фота

Гордзі Дуайер застанецца з ХК "Дынама-Мінск" яшчэ на год

© Sputnik / Виктор Толочко
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
11 0 0

У сезоне 2017-2018 клуб "Дынама-Мінск" заняў дзесятае месца ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі, набраўшы 73 ачкі ў 56 матчах.

МІНСК, 3 кра — Sputnik. Кіраўніцтва хакейнага клуба "Дынама-Мінск" працягнула кантракт з галоўным трэнерам Гордзі Дуайерам, паведамляецца на сайце каманды.

Аб магчымым прадаўжэнні пагаднення паведамлялася ў пачатку сакавіка. Новы кантракт з 40-гадовым канадцам, які працуе з "Дынама" з 2017 года, заключаны яшчэ на адзін год.

Як заявіў гендырэктар хакейнага клуба Анатоль Курылец, працяг супрацоўніцтва з галоўным трэнерам — гэта першы крок у фарміраванні каманды на наступны сезон.

"Мы вельмі хацелі падпісаць дамову з Гордзі Дуайерам як мага раней, каб спакойна прыступіць да фарміравання складу", — адзначыў ён.

Паводле яго слоў, разглядаліся і іншыя кандыдатуры на месца галоўнага трэнера. Аднак кіраўніцтва прааналізавала вынікі мінулага сезону і зрабіла выснову, што трэнерскі штаб зрабіў усё магчымае, каб каманда выканала пастаўленыя перад ёй задачы.

"Дзесьці атрымлівалася, дзесьці не, але праца была праведзена вельмі сур'ёзная, і не хацелася б страціць яе вынікі", — сказаў Курылец.

Кіраўнік хакейнага клуба адзначыў, што ў бліжэйшы час можна чакаць і іншых трансферных навін.

Ініцыятыва пакінуць трэнерскі штаб "бела-сініх" у тым жа складзе, уключаючы і Дуайера, зыходзіла ад старшыні назіральнага савета клуба, кіраўніка міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Ігара Шуневіча. Прапанова была ўхвалена прэзідэнтам краіны Аляксандрам Лукашэнкам.

Тэги:
Хакей, ХК Дынама (Мінск), Гордзі Дуайер, Беларусь

Галоўныя тэмы