01:19 19 жніўня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.06
Мяч у кошыку

Мінскія "Цмокi" перамаглі ў гасцях "Калеў" у матчы Адзінай лігі ВТБ

© Sputnik / Александр Вильф
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
610

Сталічныя "драконы" атрымалі валявую перамогу ў авертайме.

МІНСК, 8 кра — Sputnik. Мінскі баскетбольны клуб "Цмокi" аказаўся мацней за эстонскі "Калеў" ў матчы Адзінай лігі ВТБ.

Мінчане гулялі ў гасцях і вырвалі перамогу ў авертайме. Гульня ў Таліне завяршылася з лікам 80:85 на карысць "Цмокаў" (19:20, 22:18, 17:14, 15:21, 07:12).

​У беларусаў самым выніковым стаў шведскі легіянер Крыс Чараповіч, ён набраў 24 ачкі і зрабіў чатыры галявыя пасы.

Мінскія "Цмокi" з сямю перамогамі ў 19 матчах дзеляць 8-10 месцы турнірнай табліцы Адзінай лігі ВТБ з пермскай "Пармай" і ВЭФам з Рыгі.

Наперадзе ў падапечных Аляксандра Круцікава — матч супраць падмаскоўных "Хімак". Паядынак адбудзецца 12 красавіка ў Мінску.

Тэги:
Баскетбол, "Цмокі Мінск", Талін, Эстонія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы