00:05 04 снежня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.13
  • 100 RUB3.44
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
1910

Прапанову рукі і сэрца спартсменка атрымала ў мінулым годзе ад сэрвісмэна біятлоннай зборнай Беларусі.

МІНСК, 20 кра — Sputnik. Алімпійская чэмпіёнка па біятлоне ў эстафетнай гонцы беларуска Ірына Крыўко выйшла замуж, паведамляе Sputnik.

У снежні мінулага года спартсменка распавяла, што збіраецца выйсці замуж за сэрвісмэна з беларускай каманды.

"Сям'я", — падпісала вясельнае фота ў Instagram Крыўко.

Заўзятары актыўна віншуюць у каментарах маладую сям'ю, жадаючы пары любові, шчасця і паразумення.

Для беларускай біятланісткі мінулы сезон выдаўся самым лепшым у кар'еры. Нагадаем, на трэцім этапе Кубка свету ў французскім Ансі Крыўко заняла другое месца. На Алімпійскіх гульнях-2018 у паўднёвакарэйскім Пхенчхане 27-гадовая беларуска разам з Дар'яй Домрачавай, Дынарай Алімбекавай і Надзеяй Скардзіна выйграла золата ў эстафеце.

Тэги:
Біятлон, Сям'я, Ірына Крыўко

Галоўныя тэмы