05:53 15 жніўня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.08
Беларуская бягуха Вольга Мазуронак

Беларуская бягуха Вольга Мазуронак выйграла марфон ў Дзюсельдорфе

© Sputnik / Виктор Толочко
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
18 0 0

Marathon Düsseldorf, які мае бронзавы лэйбл ІААФ, прайшоў у нямецкім горадзе Дзюсельдорф ў 16-ы раз.

МІНСК, 30 кра — Sputnik. Беларуска Вольга Мазуронак фінішавала першай з рэкордам спаборніцтваў на марафоне ў Дзюсельдорфе, паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Бягуха пераадолела дыстанцыю 16-га марафону METRO Marathon Düsseldorf за 2 гадзіны 25 хвілін 25 секунд. Яна апярэдзіла ўдзельніцу з Германіі Фаб'ен Амрейн, якая стала другой, больш чым на 7 хвілін. Трэцяй прыйшла да фінішу прадстаўніца Кеніі Роўз Мару.

Нагадаем, што Мазуронак з'яўляецца рэкардсменкай Беларусі ў марафоне з вынікам 2 гадзіны 23 хвіліны і 54 секунды, які яна паказала два гады таму на марафоне ў Лондане. Акрамя таго, у сакавіку бягуха абнавіла нацыянальнае дасягненне ў паўмарафоне на чэмпіянаце свету ў Валенсіі, паказаўшы вынік 1 гадзіна 10 хвілін 57 секунд.

Тэги:
марафон, бег, Вольга Мазуронак, Дзюсельдорф
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы