09:53 04 красавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR2.79
  • 100 RUB3.36
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
2910

У вырашальным паядынку за выхад у асноўную сетку турніру Івашка абыграў украінскага тэнісіста Сяргея Стахоўскага.

МІНСК, 25 мая — Sputnik. Беларускі спартсмен Ілья Івашка прабіўся ў асноўную сетку адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе, пасля трох перамог у кваліфікацыі.

Вырашальны паядынак адбыўся ў чацвер. Івашка (119-ы нумар рэйтынгу ATP) абыграў украінскага спартсмена Сяргея Стахоўскага (129) у трох сэтах — 6:4, 6:7, 6:2.

У першым раўндзе кваліфікацыі Івашка аказаўся мацнейшы за партугальца Жоао Дамінгеша (210) — 7:5, 7:5, а затым абыграў харвата Віктара Галовіча (180) — 6:2, 7:6.

Акрамя таго, у адным з матчаў кваліфікацыі Івашка выбіў з барацьбы іншага беларуса — Ягора Герасімава.

У асноўнай сетцы жаночага адзіночнага разраду чэмпіянату выступяць тры беларускія тэнісісткі: Арына Сабаленка (48), Аляксандра Сасновіч (52) і Вікторыя Азаранка (82).

Сустрэчы асноўнага этапу другога ў сезоне першынства серыі "Вялікага шлема" пачнуцца на парыжскіх кортах "Ралан Гарос" 27 мая. Фінішуюць матчы 10 чэрвеня.

Агульны прызавы фонд турніру складае 39 197 000 еўра.

Тэги:
Ралан Гарос, Ілля Івашка, Францыя

Галоўныя тэмы