07:44 04 красавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR2.79
  • 100 RUB3.36
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
36 0 0

Калі Азаранка пераадолее стартавы раўнд, то далей яе можа чакаць пераможца леташняга турніру Алена Астапенка.

МІНСК, 25 мая — Sputnik. Экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка (№82 у рэйтынгу WTA) у першым крузе адзіночнага разраду Адкрытага чэмпіянату Францыі ("Ралан Гарос") сустрэнецца з прадстаўніцай Чэхіі Кацярынай Сіняковай (57), паведамляе Sputnik.

Асноўны раўнд "Ралан Гарос" стартуе ў нядзелю, 27 мая.

У першым крузе спаборніцтваў Азаранка пазмагаецца супраць Сіняковай. У выпадку перамогі ў другім раундзе беларуску будзе чакаць наймацнейшая ў пары Алена Астапенка (5) (Латвія) — Кацярына Казлова (66) (Украіна).

Арына Сабаленка (48) на старце турніру сустрэнецца з галандкай Кікі Бертэнс (18). Аляксандра Сасновіч (52) згуляе супраць Дэніз Алертавай (103) з Чэхіі. Калі беларускі перамогуць, то ўжо ў наступным раўндзе яны могуць пазмагацца адзін супраць аднаго.

У асноўную сетку мужчынскага турніру адкрытага чэмпіянату Францыі выйшаў Ілля Івашка.

Тэги:
тэніс, Ралан Гарос, Вікторыя Азаранка, Францыя

Галоўныя тэмы